07.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня за ўдзел у трох акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі адразу трох чалавек: Алену Нядбальскую, Паўла і Уладзімара Джэжораў. Аднаму з братоў прад'явілі абвінавачванне яшчэ па аднаму эпізоду — ён быў пад вартай да суда. Суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла ўсім па тры гады "хатняй хіміі". 

03.06.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.06.2024 Тэгі: грамадства, скаргі, ААН, праваабаронцы, правы чалавека, пенітэнцыярная сістэма, гендарныя правы, падкаст У сакавіку 2024 года мы даведаліся пра тое, што Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ) задаволіў скаргу дзвюх беларусак — Марыны Дубінай і Алены Дубовік. А падзеі, якія з дзяўчынамі адбыліся, адносяцца да ўжо нам далёкага 2017 года, калі былі антытунеядскія пратэсты.

06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня распачаўся чарговы суд за данаты над 56-гадовым праграмістам Анатолем Валадзько. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Мужчыне пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу разглядае Алена Ананіч. Яго сукамернік з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна распавёў "Вясне" падрабязнасці яго затрымання. 

06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Марш Свабоды ў Мінску 16 жніўня 2020 года.  У судзе Фрунзенскага раёна Мінска начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Васіля Лася асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк.

06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуд Лідскага раёна. У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.

06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Сяргей Гняўко. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Аршанскага раёна і Оршы чацвёртага чэрвеня разгледжаная крымінальная справа палітзняволенага Сяргея Гняўко. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК), прычым паўторна. Справу разглядала суддзя Юля Вяршыніна.

05.06.2024 Тэгі: ААН, правы чалавека Асобы: Анаіс Марэн На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года. Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі. Асаблівую ўвагу Спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі. "Вясна" прыводзіць некаторыя вытрымкі з дакладу Анаіс Марэн.

05.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Гомельскі абласны суд Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў 4 чэрвеня крымінальную справу 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка, якога абвінавацілі па шэрагу артыкулаў: арт. 188 КК (“паклёп”), арт. 369 КК (“абраза прадстаўніка ўлады”), арт. 391 КК (“абраза суддзі альбо народнага засядацеля”) і ч. 2 арт. 295 КК (“незаконнае захоўванне боепрыпасаў”).

05.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.