- Катэгорыя: Вясна
29.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, зборныя матэрыялы 13 студзеня стала вядома пра жудасныя наступствы пераследу за праяву салідарнасці. У калоніі памёр асуджаны на тры гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворванне.
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гісторыі вязняў Чатыры гады таму, 29 траўня 2020 года, падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце. Усё адбывалася ў жывым эфіры — сведкамі правакацыі і затрыманняў сталі тысячы гледачоў стрымаў і дзясяткі ўдзельнікаў выбарчага пікету. Частку затрыманых пазней вызвалілі, а некаторых затрымалі і асудзілі па крымінальных артыкулах. У зняволенні ціск на фігурантаў не скончыўся. Фактычна, тыя падзеі на плошчы ў Гродне 29 траўня 2020 года сталі пачаткам масавых рэпрэсій у Беларусі, якія цягнуцца па гэты час. Распавядаем, што цяпер з затрыманымі ў Гродне фігурантамі "справы Ціханоўскага".
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня адразу пяць чалавек абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Мясцовых жыхароў — Маргарыту Ацемасаву, Ганну Васільеву, Арцёма Ботава, Андрэя Салапуру, Аляксандра Якубука — асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла ім ад двух з паловай гады "хатняй хіміі" да паўтара года калоніі, піша "Берасцейская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода слова, дыфамацыя Амаль у кожнай палітычна матываванай дыфамацыйнай справе адзін з доказаў віны чалавека — лінгвістычная экспертыза. Праваабарончая супольнасць Беларусі ўжо даўно выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных артыкулаў, аднак дзяржава па-ранейшаму крымінальна пераследуе людзей за словы. Разам з юрыстам “Берасцейскай Вясны” разбіраемся, якім чынам гэта адбываецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе 27 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча. Яго абвінавацілі ў “абразе прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК), “абразе суддзі альбо народнага заседацеля” (арт. 391 КК) і “стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім” (ч. 3 арт. 361-1 КК).
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: звароты, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, права на здароўе Спецдакладчыкі ААН звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня Паўла Кучынскага, пра якую ім паведамілі юрысты "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных, падкаст, псіхалагічная дапамога, права на здароўе, дзень палітвязняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе адкрыты запіс падкаста "Вясна", зроблены ў дзень палітвязняў Беларусі 21 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня агучылі прысуд 39-гадоваму прадпрымальніку Артуру Ролічу — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні розным беларускім ініцыятывам. Прысуд вынес Сяргей Кацэр.