18.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Артур Філіпаў. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 27 лютага вынес прысуд былому супрацоўніку “Беларусбанка” 35-гадоваму Артуру Філіпаву, абвінаваціўны яго ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч.

15.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Захаранка. Фота з сацыяльных сетак Гомельскі абласны суд меркавана 5 сакавіка ў закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Украіны, палітзняволенай Наталлі Захаранцы і яе знаёмай Ларысе Крупа. Захаранку абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.

15.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, зборныя матэрыялы 13 студзеня стала вядома пра жудасныя наступствы пераследу за праяву салідарнасці. У калоніі памёр асуджаны на тры гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворванне.

15.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Асобы: Павел Сапелка З верасня 2022 года крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці былі распачатыя ў дачыненні да 75 беларусаў і беларусак, якія пакінулі краіну. З іх восем – за апошнія два тыдні. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў новую тэндэнцыю канвеера завочных судоў у дачыненні да беларусаў і беларусак, якія ў 2020 годзе бралі ўдзел у акцыях пратэсту і выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі.

15.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя 13 сакавіка 2024 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прайшоў суд над Таццянай Макаравай. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэксу (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных).

15.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ірына Сапрыгіна Суд Мазырскага раёна 15 сакавіка вынес прысуд  Ірыне Сапрыгінай, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Анатольт Стрэльчанка.

15.03.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Кацярыну Еўдакімаву разам з мужам Антонам Маслыкам затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў чэрвені 2022 года на вачах у дзяцей. Іх асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе: Антону прызначылі паўтара года калоніі, а Кацярыне — тры гады "хатняй хіміі", хоць пракурорка запрасіла для яе пазбаўленне волі. За першы год адбыцця пакарання жанчыне выпісалі тры парушэнні. Пасля затрымання 23 студзеня гэтага года падчас рэйду КДБ за атрыманне дапамогі ад ініцыятывы INeedHelp ёй пагражала замена абмежавання волі на калонію. Таму сям'я была вымушаная экстранна пакінуць Беларусь, каб зноў не апынуцца пад пераследам. Кацярына распавяла "Вясне" пра жорсткія абмежаванні на "хатняй хіміі", надуманыя парушэнні ад інспектараў, "суткі" ў Смалявіцкім ІЧУ і адсочванне "хатніх хімікаў" праз відэаназіранне на вуліцах і сістэму распазнання твараў.

15.03.2024 Тэгі: палітвязні, рэпартаж У Варшаве, 14 сакавіка, у каворкінгу Free Belarus Center адбылася фотавыстава "Магшоты палітвязняў" і сустрэча з былымі палітвязнямі. Таксама на мерапрыемстве пры дапамозе "Майстэрні паштовак салідарнасці" падпісалі паштоўкі палітвязням. На сустрэчы праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук распавяла пра праект і фотавыставу, а былыя палітзняволеныя Алана Гебрэмарыям, Леў Антанюк, Пятро МарчанкаМарыя Бабовіч, Максім Пучынскі, Дар'я Кароль — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў. Паказваем у фотаздымках, як гэта было.

15.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Скрыншот з відэасюжэта Кастрычніцкі суд Гродна 16 лютага вынес прысуд 56-гадоваму мясцоваму жыхару Міхаілу Лешуковічу. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.