27.02.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота МЗС Польшчы 27 лютага выступіла з заявай, дзе рашуча асудзіла правядзенне выбараў у Беларусі ва ўмовах крайняга невыканання дэмакратычных працэдур. МЗС Польшчы ў чарговы раз заклікала беларускія ўлады выконваць свае міжнародныя абавязкі, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама правесці маштабную ўнутраную інстытуцыйную рэформу, якая ператворыць Беларусь у свабодную, дэмакратычную і адказную еўрапейскую дзяржаву, якая паважае правы і клапоціцца пра дабрабыт сваіх грамадзян.

27.02.2024 Тэгі: праваабаронцы, заявы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц. Заява расійскай і міжнароднай праваабарончай супольнасці аб несправядлівым вердыкце і прысудзе ў палітычна матываванай справе ў дачыненні да расейскага праваабаронцы Алега Арлова

27.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста судзілі Генадзя Васілюка паводле ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крыімнальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач. Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Ягор Кронда, які запрасіў для Генадзя адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

27.02.2024 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Галавінскі суд Масквы 27 лютага вынес прысуд праваабаронцу, сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алегу Арлову. Яго абвінавацілі ў "паўторнай дыскрэдытацыі" войска паводле ч.1 арт. 280.3 Крымінальнага кодэкса РФ і асудзілі на два з паловай гады калоніі.

27.02.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі, Марфа Рабкова Былая палітзняволеная (імя не называецца ў мэтах бяспекі) знаходзілася ў СІЗА-1 (на "Валадарцы"), дзе сустрэла палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны" Марфу Рабкову і Алеся Бяляцкага. Гісторыямі гэтых сустрэч яна падзяляліся з "Вясной". Публікуем яе аповед ад першай асобы.

27.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Алег Арлоў у судзе 26 студзеня. Фота: memorialcenter.org У Галавінскім судзе Масквы 27 лютага вынесены прысуд вядомаму расийскаму праваабаронцу, сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алегу Арлову. Яго абвінавацілі ў "паўторнай дыскрэдытацыі" войска паводле ч.1 арт. 280.3 Крымінальнага кодэкса РФ.

27.02.2024 Тэгі: ААН, палітвязні, правы зняволеных, рэпрэсіі Эксперты ААН па правах чалавека выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб крытычным стане здароўя і жорсткім абыходжанні ў зняволенні з 66-гадовым Рыгорам Кастусёвым, асуджаным да 10 гадоў калоніі за "змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". Эксперты адзначаюць, што неаказанне якаснага і своечасовага лячэння Рыгору можна лічыць катаваннем. Яны заклікаюць беларускія ўлады разгледзець пытанне аб памілаванні палітыка ці замене яму калоніі на пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

27.02.2024 Тэгі: выбары-2024Жазэп Барэль. Фота: Reuters На фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі 25 лютага ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі. Пазней выказаліся прадстаўніцтвы іншых краін і еўрапейскія палітыкі. Таксама наконт беларускіх выбараў* выказаўся і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Ён заявіў, што ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў не былі выкананыя, а таксама ў чарговы раз патрабаваў у беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў.

26.02.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.

26.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў У беларускіх месцах зняволення вельмі нізкі ўзровень медычнай дапамогі. Як распавядаюць былыя вязні, у калоніях і СІЗА амаль не аказваюць дапамогу з хранічнымі захворваннямі.  Бракуе якасных медычных сродкаў. На прыём да лекара вылучаюць вельмі мала часу. Праз гэта ўтвараецца вялікая чарга і вязні не атрымліваюць своечасовую медычную дапамогу. Праз аказанне несвоечасовай і няякаснай дапамогі на сёння ў калоніях памерла ўжо пяць палітвязняў. Яшчэ нямала палітвязняў сталага веку, а таксама з інваліднасцю знаходзяцца ў калоніях у вельмі кепскім стане здароўя і патрабуюць неадкладнага лекавання.