15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Віцебскім абласным судзе 15 лютага распачаўся суд над 37-гадовым грамадзянінам Украіны Андрэем Шмаем. Яго абвінавачваюць па двух цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), па якіх украінцу пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае Яўген Бурунаў. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

15.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на 60 дэпутацкіх месцаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў балатуецца 115 кандыдатаў: каэфіцыент канкурэнтнасці — 1,9 чалавека на мандат. Неабходна адзначыць, што ў 10 акругах балатуецца толькі адзін кандыдат, у 45 — па два і ў пяці — па тры кандыдаты. Усе зарэгістраваныя прэтэндэнты на сайце Вітаблвыканкаму апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы. Усе праграмы напісаны на рускай мове.

15.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Пры аналізе перадвыбарных абацанняў кандыдатаў у дэпутаты ў Мазырскі гарадскі і раённы саветы ўвагу звяртае іх агульны і прапагандысцкі характар: за рэдкім выключэннем перадвыбарныя праграмы кандыдатаў уяўляюць сабой набор дэкларатыўных ідэалагічных штампаў без аніякай канкрэтыкі задач, якія народныя абранцы ставяць перад сабой.

15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 15 лютага распачынаецца працэс над 28-гадовым жыхаром Петрыкава Іванам Сухамеравым. Яго абвінавачваюць адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – "здрада дзяржаве" і "ўдзел у ваенных дзеяннях". Падрабязнасці абвінавачвання невядомыя. Суд таксама будзе адбывацца ў закрытым рэжыме. Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года – тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.

15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Захаранка. Фота з сацыяльных сетак У Гомельскім абласным судзе 15 лютага ў закрытым пасяджэнні пачнецца суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.

15.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Берасцейская "Вясна" вывучыла перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты ў Камянецкім раёне на Берасцейшчыне. Асаблівую ўвагу звярнула на сябе праграма Аксаны Высокагроцкай.

15.02.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма “Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення ці знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка” – канферэнцыю на гэтую тэму праводзіць 20 лютага ў Вільні праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць”.

14.02.2024 Падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня пад пераслед трапілі не менш за 257 чалавек, большасць з якіх — жанчыны. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". З пачатку лютага людзей па ўсёй Беларусі пачалі масава судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП. Паводле праваабаронцаў, пад судовы пераслед патрапілі не менш за 65 чалавек. Па рашэннях судоў некаторым ужо прызначылі вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы "замежнай" аплаты. "Вясна" распавядае пра вынікі пераследу беларусаў за прадукты для сем'яў палітзняволеных.

14.02.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Антон (імя зменена ў мэтах бяспекі) быў затрыманы па рэзананснай "справе Зельцэра" восенню 2021 года. У зняволенні ён правёў два гады разам з іншымі затрыманымі па гэтай справе. Доўгі час супрацоўнікі не ведалі, што з імі рабіць, таму затрыманыя знаходзіліся ў "замарозцы", а камеры былі перапоўненыя. Свой пераслед Антон параўноўвае з рэпрэсіямі ягоных сваякоў у 30-я гады — цяпер сваёй гісторыяй ён падзяліўся з "Вясной". Публікуем яе маналогам.

14.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Прапагандысцкая кампанія па агітацыі беларусаў ва ўдзеле ў "адзіным дні галасавання" не абыходзіцца без выкарыстання духавенства. Настаяцелі храмаў выступаюць на старонках рэгіянальных праўладных выданняў у якасці аўтарытэтаў, якія заклікаюць вернікаў прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць. Гэтай тэме "Хрысціянская візія" прысвяціла свае даследванне.