- Катэгорыя: Вясна
11.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, падкаст, гісторыі вязняў У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" расказваем, якія прыбіральні ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
11.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Сярод трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, зарэгістраваных па Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44 адразу два ідэолагі: намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Алег Цылько (РППС) і намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Рэчыцкага райжылкамунгаса Ігар Кіслоўскі («Белая Русь»).
- Катэгорыя: Вясна
11.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Паведамляецца, што “галоўныя пытанні, на якія прапаноўвалі знайсці адказы выступоўцы, тычыліся цяперашняй электаральнай кампаніі".
- Катэгорыя: Вясна
10.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На 40 гарадскіх выбарчых акругах Гомеля зарэгістраваныя 83 кандыдаты у дэпутаты Гомельскага гарсавета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Пераважная большасць з іх – кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада. У спісе кандыдатаў лідзіруюць вылучэнцы партыі "Белая Русь". Сярод тых, хто вырашыў патрапіць у дэпутаты ў 2024 годзе ў Гомелі дзеючы адыёзны дэпутат Віталь Уткін, генеральныя дырэктары кандытарскай фабрыкі "Спартак" Таццяна Лісіцына і ААТ "Гомельшкло" Пётр Максімчыкаў, а таксама намесніца старшыні гарсавета Алена Алексіна.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні Былая палітвязня Вольга Такарчук распавяла "Вясне" пра тое, як затрымлівалі яе маці, 63-гадовую пенсіянерку Ірыну Генадзьеўну Такарчук, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў 23 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: правы чалавека, рэпрэсіі, АБСЕ Сумесную заяву аб сітуацыі ў Беларусі на радзе АБСЕ 8 лютага прадставіла пастаянная прадстаўніца Канады Джоселін Кінер. Яна зроблена ад імя 19 краін — нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі. Да яе далучыліся яшчэ 13 дзяржаваў. У АБСЕ лічаць, што нядаўняя хваля рэпрэсій у Беларусі ў дачыненні да беларускіх палітвязняў і іх сем'яў звязаная з надыходзячымі выбарамі*. Яны ў чарговы раз заклікалі беларускія ўлады вызваліць палітвязняў і ўзгадаць пра свае міжнародныя абавязальніцтвы, а таксама спыніць падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня 9 лютага правёў прэс-канферэнцыю, прысвечаную забеспячэнню бяспекі падчас выбараў. Міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены рэжым з 19 лютага. Купчэня ўдакладніў, што больш за ўсё міліцыі будзе задзейнічана ў дзень галасавання. На ўсіх выбарчых участках будуць выстаўленыя міліцэйскія пасты і нарады, а ўсе аб'екты, дзе будуць размяшчацца ўчастковыя камісіі, абсталююць камерамі відэаназірання і трывожнымі кнопкамі.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў этап перадвыбарнай агітацыі пачаўся ў апошні дзень студзеня і скончыцца 24 лютага – за дзень да асноўнага дня галасавання. Ужо мінула амаль палова тэрміна, адведзенага патэнцыйным дэпутатам з мэтай паказаць сябе і схіліць выбаршчыкаў галасаваць за сваю кандыдатуру. Ці карыстаюцца кандыдаты гэтым правам і як ідзе перадвыбарная агітацыя ў рэгіёнах Міншчыны? З кампаніяй "Праваабаронцы за свабодныя выбары" аналізуем па старонках сайтаў дзяржаўных раённых газет, як у Мінскай вобласці (не)праходзіць перадвыбарная агітацыя.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі, даклады Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў агляд найбольш значных зменаў у беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці. Аналітыка дапамагае лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дае магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41 Мікалай Маратаеў актыўна ўключыўся ў агітацыйныя мерапрыемствы: у Калінкавічаў праходзяць пікеты ў ягоную падтрымку, ладзяцца сустрэчы з выбаршчыкамі.