06.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў У Гомельскім абласным судзе 6 лютага пачаўся судовы працэс над трыма жыхарамі абласнога цэнтра, якіх абвінавачваюць адразу па некалькіх "палітычных" артыкулах: "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім" (арт. 361-1 ч. 1), а таксама абраза Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1).

06.02.2024 Тэгі: выбары-2024Агітацыйны пікет у Светлагорску У Светлагорску заўважаныя першыя агітацыйныя пікеты кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Праўда, з афыіцыйнай інфармацыі невядома – за каго з кандыдатаў агітавалі ў лесапаркавай зоне горада.

06.02.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі, затрыманні, вайна ва Украіне Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У студзені праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 560 фактаў рэпрэсій, з якіх мінімум 310 — затрыманні.Гэта прыкладна па 10 затрыманых у дзень. Таксама ў мінулым месяцы было разгледжана мінімум 349 адміністрацыйных справаўСуды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 77 штрафаў. "Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў студзені. 

06.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Дзмітрый Хома. "Віцебская Вясна" паведамляе, што на Віцебшчыне 31 чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома.

06.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На сайце Гродзенскага аблвыканкама апублікаваныя першыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. З агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў – а гэта 121 асоба – па стане на 6 лютага можна азнаёміцца з 60 праграмамі.

06.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Cуд Лідскага раёна. Стала вядома, што 27 снежня 2023 году ў Лідзе агучылі прысуд 63-гадоваму Генадзю Жукелю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

05.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандр Ткачоў вучыў 5 лютага пракурорскіх работнікаў Гомельшчыны асаблівасцям выбарчай кампаніі 2024 года. Сустрэча пракурорскіх работнікаў адбылася па ініцыятыве пракурора Гомельскай вобласці Віктара Марозава. Аляксандр Ткачоў распавядаў пра трансфармацыю выбарчай сістэмы пасля рэферэндуму 2022 года, зрабіўшы акцэнт на падрыхтоўцы і правядзенні Адзінага дня для галасавання. Сбра ЦВК таксама агучыў патрабаванні, якія прад'яўляюцца да назіральнікаў падчас электаральнай кампаніі. У сваю чаргу пракурор Гомельскай вобласці звярнуў увагу на тое, што асобам, у дачыненні да якіх абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, упершыню прадастаўлена права прымаць удзел у галасаванні. Ён даручыў начальніку аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання пракуратуры Гомельскай вобласці забяспечыць прысутнасць пракурорскага работніка ў следчым ізалятары падчас датэрміновага галасавання і ў адзіны дзень галасавання. Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя атрымалі спецыяльны выпуск газеты "Гомельская праўда", выдадзены напярэдадні электаральнай кампаніі.

05.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "И у нас, на самом деле, создано огромное количество возможностей для ведения политической борьбы самыми разными способами, в самом разном объеме, но в рамках закона. И вы, дорогие беглые, могли бы тоже пользоваться этим законом…", — казаў адзін з нефарматных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Арцём Дубінін падчас папярэдніх этапаў выбарчай кампаніі. Але 30 студзеня стала вядома, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата. 

05.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-5 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуд Лідскага раёна. Суд Лідскага раёна 24 студзеня вынес прысуд 53-гадоваму жыхару Вілейкі Аляксандру Малікаву, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Федаровіч, абвінаваўца - пракурор Мікіта Мыслявец.