- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Ужо на наступным тыдні пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога прапануюць выбраць дэпутатаў у парламент і мясцовыя саветы. Сачыць за выкананнем стандартаў гэтым разам будзе абмежаванае кола міжнародных назіральнікаў: без АБСЕ, але з удзелам дэлегатаў з краін СНД. У місію назіральнікаў СНД па маніторынгу за выбарамі* ў Беларусі ўжо зарэгістравалі 186 чалавек – хаця планавалі каля 150 чалавек. "Люстэрка" распавяло, што за людзі будуць назіраць за выбарамі ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Да 24 лютага ўключна будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў. Дзяржаўныя медыя актыўна асвятляюць гэты працэс, аздаябляя гэта фотаздымкамі з сустрэч. Так, кандыдатка ў дэпутаткі палаты прадстаўнікоў Таццяна Лаўрыновіч сустрэлася з працоўным калектывам "ДРБУ № 165", завод "Кобальт" і Аўтапарк № 12 на Лагойшчыне. Да сустрэчы з завадчанамі далучыўся таксама кандыдат у абласны Савет дэпутатаў Эдуард Шуманаў. На апублікаваных фотаздымках з сустрэч — дзень і працоўная форма, што дае падставы для высноваў аб выкарыстанні гэтымі кандыдатамі адміністрацыйнага рэсурсу.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Менш за два тыдні засталося да адзінага дня галасавання. Дзяржаўныя медыя актыўна агітуюць за тое, каб грамадзяне прынялі ўдзел у выбарах*. Распавядаем, як рыхтуюцца да выбараў* у Барысаўскім раёне і як гэта асвятляецца ў дзяржаўных медыя.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-13 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Тутэйшыя ідэолагі распрацавалі набор стыкераў з выяваю рысі, каб зрабіць выбары больш прывабнымі.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд палітзняволенаму Яўгену Кладаву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Сафія Хвалько.
- Катэгорыя: Вясна
12.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па дадзеных следства, ноччу 9 лютага 36-гадовы мужчына, нібыта знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ішоў паблізу магазіна па вуліцы Прытыцкага. Ён падышоў да інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і стукнуў па ім кулаком. Пасля чаго сыйшоў.
- Катэгорыя: Вясна
12.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 17студзеня 2024 года асудзілі Сняжану Марозаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Сняжане два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
12.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў рэгіянальным медыяцэнтры 7 лютага прайшоў інтэнсіў «Я – валанцёр адзінага дня галасавання!», у якім прынялі ўдзел 30 сябраў руху «Добрае Сэрца» БРСМ Віцебскай вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
12.02.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, салідарнасць У судзе Барысаўскага раёна 9 лютага разгледзелі адміністрацыйную справу супраць Аксаны Хіневіч — маці былога палітвязня Анатоля Хіневіча. Пасля затрымання падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня жанчына хутка пакінула Беларусь — цяпер яна ў Літве з сынам. Але гэта не спыніла барысаўскі суд. Працэс праходзіў у незвычайным фармаце для людзей — па відэасувязі праз Viber. Гэта першы вядомы праваабаронцам выпадак такога анлайн-працэсу за апошні час. Аксану абвінавацілі ў атрыманні "замежнай дапамогі" праз ініцыятыву INeedHelpBY. Суддзя Святлана Баранава прызнала яе вінаватай паводле арт. 24.15 КаАП і прызначыла ёй штраф з кампенсацыяй сумы "замежных" аплат у Е-дастаўцы. "Вясна" публікуе падрабязнасці суда, а таксама аўдыё з працэса.