- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Тэрытарыяльнае поле для перадвыбарнай агітацыі ў Брэсце прадастаўлена дастаткова шырока", – аптымістычна паведамляе абласная газета "Зара". Месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, а гэта значыць сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання ў мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі вызначаны толькі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў у мікрараёне "Усход".
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Южык у праграме "Краіна гаворыць" распавёў, наколькі актыўныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Гродзенскай вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 7 лютага ў суды паступіла толькі шэсць скаргаў, звязаных з выбарчай кампаніяй. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валер Калінковіч і дадаў, што беларускія суды змянілі графік працы для "аператыўнага разгляду скаргаў падчас выбарчай кампаніі". Прэс-служба Вярхоўнага суда піша, што яны ацэньваюць сітуацыю, у якой праходзіць электаральная кампанія, як спакойную і кантраляваную. У гэты ж час "Праваабаронцы за свабодныя выбары" называюць гэта "зачышчаным палітычным кліматам".
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па ініцыятыве ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама ў школах горада рэалізуецца іпраект "Парламентарый і дзеці: размова аб галоўным" пад дэвізам "Сёння – школьнік, заўтра – выбаршчык".
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на Шаркаўшчыне Адзіны дзень галасавання піяраць не толькі на пляцоўках дзяржаўных СМІ, але і ў школах. Сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы” піша, што настаўнікі сярэдняй школы №1 пасёлка прынялі ўдзел у тэматычный анлайн-дыктоўцы.
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, пенітэнцыярная сістэма Святаслаў (імя зменена ў мэтах бяспекі) — былы палітвязень, які адбыў тры гады калоніі. Раптоўна пасля вызвалення ён трапіў на "суткі" ў ІЧУ Мінскага раёна ў лістападзе 2023 года. Святаслаў распавёў "Вясне" пра свой досвед і назіранні: пра тое, як сустракаў палітычных "хімікаў", пра сваіх палітычных сукамернікаў, і галоўнае — пра параўнанне ШІЗА з адміністрацыйнымі суткамі, і ўмовы ў ІЧУ з тымі, што былі тры гады таму.
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На Галоўпаштамце 5 студзеня Цэнтрвыбаркам сумесна з БРСМ і "Белпоштай" запусцілі агітацыйную інфармацыйна-асветніцкую акцыю "Паштоўка.БЕЛ", падчас якога да 20 лютага бясплатна можна адправіць паштовую картку-флаер "Выбираем будущее вместе!" Не ўдакладняецца наклад такіх паштовак, і колькі грошай на гэта выдаткавана.