08.09.2024 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць Алег Мацкевіч на інішы марафону. У традыцыйным Віленскім марафоне, які адбыўся 8 верасня ў сталіцы Літвы, прынялі ўдзел і дзесяткі беларусаў. Сярод іх – праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч. Гэта быў ягоны першы забег на максімальную дыстанцыю ў 42 кіламетры.

08.09.2024 Тэгі: свабода слова, салідарнасць Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Гэтая дата была заснаваная ў 1958 годзе Міжнароднай арганізацыяй журналістаў. Менавіта ў гэты дзень, 8 верасня 1943 года, у фашысцкай Германіі быў пакараны смерцю чэшскі журналіст Юліюс Фучык, які ў няволі стварыў вядомую кнігу "Рэпартаж з пятлёю на шыі".

06.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, гісторыі вязняў Папраўчая калонія №3 у Віцьбе Былы палітзняволены з Мінску Мікалай (сапраўднае прозвішча не называецца па прычыне бяспекі для блізкіх) пасля адміністрацыйных працэсаў і двух з паловай гадоў зняволення нядаўна здолеў з’ехаць з Беларусі. А думка пакінуць краіну ў яго ўзнікла яшчэ пад час адбыцця першага арышту на Акрэсціна. Ён пагадзіўся распавесці пра свой удзел у падзеях 2020 года, пра пераслед і рэпрэсіі праз якія ён прайшоў ад часу свайго затрымання і да моманту вызвалення.

06.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

06.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні Чацвёртага верасня стала вядома, што ў Беларусі затрыманы грамадзянін Японіі Наканісі Масатосі. Японца затрымалі яшчэ ў ліпені 2024, але падрабязнасці яго пераследу распавялі толькі цяпер у сюжэце БТ. Наканісі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1 КК). Грамадзяніну Японіі ў Беларусі пагражае да сямі гадоў калоніі. Адразу пасля выхаду сюжэту на БТ Токіа заявіла пратэст у МЗС Беларусі. Генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі заявіў, што змест праграмы парушае правы чалавека. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па справе затрыманага японца. 

05.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Наваполацку 5 верасня адбыўся суд над палітвязнем Тамазам Піпіям. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла палітвязню яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

05.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 5 верасня распачаўся суд над 54-гадовай Аленай Тапарковай. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.

05.09.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.08.2024 Тэгі: суды, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.09.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1372 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Акрамя гэтага, за апошнія два месяцы беларускія ўлады пачалі вызваляць з месцаў наволі палітвязняў па памілаванні. Па даных "Вясны", у жніўні на волю выйшлі мінімум 53 чалавекі: 31 цалкам адбыў тэрмін, з якіх толькі адна жанчына, а 22 чалавекі былі памілаваныя. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.