29.08.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў, права на здароўе Мікалай (імя зменена ў метах бяспекі) правёў у зняволенні амаль два гады. У чэрвені мужчына выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3 па заканчэнні тэрміну. Каб зноў не апынуцца за кратамі, былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Мікалай распавёў "Вясне", як зняволеных пазбаўляюць права на медыцынскую дапамогу і прымушаюць выконваць цяжкую працу, пра даносы за беларускую мову, збіванні зняволеных, а таксама пра жорсткія абмежаванні для палітычных.

29.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.08.2024 Тэгі: звароты, крымінальны пераслед, грамадства, ААН, палітвязні, салідарнасць Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў скаргу ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН у адносінах да 64-гадовай палітзняволенай Ірыны Такарчук, якую асудзілі да трох гадоў калоніі. Юрыдычная служба “Вясны” распавяла пра парушэнні па гэтай справе.

28.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя "Медыязоне" стала вядома, што другога жніўня 2023 года ў турме ў Жодзіне памёр зняволены, асуджаны паводле палітычных артыкулаў. Пра гэта выданню паведаміла ўласная крыніца. Журналісты не называюць ягонае імя ў мэтах бяспекі сям'і. Ён стаў сёмым беларусам, асуджаным паводле палітычных матываў, які памер за кратамі.

28.08.2024 Тэгі: ААН, палітвязні, праваабаронцы, правы зняволеных, правы людзей з інваліднасцю У Жэневе разгледзелі сітуацыі з правамі людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Пра тое, як адчытваліся беларускія ўлады, "Вясна" пісала тут. А цяпер — пра тое, якую ролю адыгралі беларускія праваабаронцы.

28.08.2024 Тэгі: праваабаронцы, рэпрэсіі Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах “Іх расшуквае міліцыя”. Пры гэтым праваабаронца пад час следства і падрыхтоўкі да судовага працэсу камунікаваў з пракуратурай і гомельскім судом, не хаваючы свайго цяперашняга месцажыхарства.

27.08.2024 Тэгі: ААН, палітыка, правы чалавека, правы людзей з інваліднасцю Камітэт па правах людзей з інваліднасцю разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Чальцы Камітэту звярнулі ўвагу на дамінаванне ў Беларусі медычнага, а не праваабарончага падыходу, на закрыццё НДА і не ўцягнутасць жанчын з інваліднасцю ў працэсы, на стэрэатыпізаванне людзей з інваліднасцю ў СМІ, на перасоўванне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь у выніку вайны ва Украіне, на бежанцаў на мяжы Беларусі з ЕС і на тое, чаму дыпмісіі не падаўжаюць пашпарты беларусам за мяжой. Таксама Камітэт адзначыў, што пазбаўленне дзеяздольнасці ў Беларусі супярэчыць Канвенцыі, прымусовае псіхіятрычнае лекаванне парушае адразу тры артыкулы Канвенцыі, умовы ў беларускіх турмах не прыстасаваныя для асобаў з інваліднасцю, а многія прадстаўнікі грамадскіх арганізацый не змаглі прыехаць на пасяджэнне ў тым ліку і таму, што знаходзяцца ў зняволенні. У сваю чаргу прадстаўнікі дэлегацыі Беларусі (куды ўваходзілі беларускія чыноўнікі) заявілі, што Амбудсмен для Беларусі неактуальны, выпадкаў адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыям па правах людзей з інваліднасцю ў Беларусі не было, пра двух памерлых у турмах людзей з інваліднасцю ім нічога не вядома, людзі за выказванне сваіх меркаванняў і перакананняў у Беларусі не пераследуюцца, катаванні ў краіне не ўжываліся, усе скаргі па катаваннях былі расследаваныя Следчым камітэтам, а свае правы наўпрост можна адстаяць праз Качанаву.

27.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Праваабаронцам стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным судзе па артыкулах "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 36-4 КК) і "шпіянаж" (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгауэра. Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад сямі да 15 гадоў зняволення. Працэс па справе Шлэтгауэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.

27.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. Вынік суда пакуль невядомы. 

27.08.2024 Тэгі: праваабаронцы, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, Amnesty International Сітуацыя з правамі чалавека ў некаторых краінах на постсавецкай прасторы працягвае пагаршацца. Асабліва гэта заўважна ў Расіі, Азербайджане, Грузіі. “Вясна” прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, прадстаўнікоў незалежных СМІ іі грамадскіх актывістаў за жнівень.