- Катэгорыя: Вясна
02.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць Актывіста і выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова завочна асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
02.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе 2 верасня распачынаецца новы суд над 41-гадовым палітвязняволеным рабочым з Баранавічаў Яўгенам Кладовым, якога ў лістападзе 2023 года асудзілі да года зняволення за "абразу Лукашэнкі". Пасля адбыцця першага тэрміну мужчыну не вызвалілі з калоніі, а ўзбудзілі новую крымінальную справу за допісы і каментары ў інтэрнэце паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за "заклікі да санкцыяў" і "арганізацыю масавых беспарадкаў". Перад другім судом Яўгена дадалі ў "спіс тэрарыстаў", тым самым абмежаваўшы ў грашовых пераводах. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Мікалай Сянько.
- Катэгорыя: Вясна
27.08.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-27 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.08.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, падкаст У жніўні 2020 года паўстаў такі новы феномен, як дакументаванне. Робіцца яно дзеля таго, каб фіксаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2024 Тэгі: суды, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных Праз бабруйскую калонію № 2 прайшлі дзясяткі палітвязняў, затрыманых пасля пратэстаў 2020 года. Як мінімум 69 асуджаных паводле палітычных матываў на гэты момант утрымліваюцца там. Былы палітвязень Алесь (сапраўднае імя і дадатковыя дэталі ягонай справы не раскрываюцца ў мэтах бяспекі) за ўвесь тэрмін у калоніі № 2 правёў у штрафным ізалятары (ШІЗА) і памяшканні камернага тыпу (ПКТ) агулам каля года. Па словах былых палітвязняў, зняволенне ў ШІЗА бабруйскай калоніі часта ператвараецца ў выпрабаванне на выжыванне. Жудасныя ўмовы, холад, нізкі ўзровень медычнай дапамогі ды псіхалагічны ціск — толькі малая частка таго, з чым даводзіцца сутыкацца вязням. Пра свой досвед "Вясне" распавёў былы палітвязень Алесь, які правёў у ШІЗА і ПКТ каля дзесяці месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2024 Тэгі: рэпрэсіі, спецвытворчасць Усё часцей маёмасць асуджаных па пратэсных артыкулах беларусаў рэалізуецца з аўкцыёнаў у залік судовых штрафаў і спагнанняў. Яшчэ болей выпадкаў, калі на жыллё, альбо іншую нерухомасць, аўтамабілі і бытавую тэхніку асуджаных аддзеламі прымусовага выканання ці іншымі дзяржаўнымі органамі накладаецца арышт. Такія меры тычацца не толькі тых, хто быў зняволены ў Беларусі, але ў значнай частцы тых, хто з’ехаў ад пераследу з краіны і патрапіў пад працэдуру спецвытворчасці.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд адразу чатыром мясцовым жыхарам. Як піша "Берасцейская Вясна", за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Бярозе Сяргею Скробату, Аляксандру Малькову, Ігару Шыманчыку і Сяргею Гоўшу прызначылі ад аднаго да двух гадоў калоніі. Такі прысуд вынес Дзмітрый Кавалевіч.
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2024 Тэгі: дыскрымінацыя, прымусовая праца, правы дзіцяці Пры наяўнасці міжнародных абавязальніцтваў, якія забараняюць выкарыстанне дзіцячай працы, Беларусь сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі ў гэтай галіне. Ці адпавядае беларускае заканадаўства міжнародным стандартам? Як рэальна выглядае сітуацыя з дзіцячай працай у краіне? У новай публікацыі з праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам разбіраемся, дзе праходзяць межы дазволенага, якія формы дзіцячай працы ёсць у Беларусі, і чаму яны не заўсёды адпавядаюць патрабаванням міжнароднага права.