- Катэгорыя: Вясна
20.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, гісторыі вязняў Доктар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў, былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, змог нядаўна пакінуць Расію, дзе жыў апошнія два з паловай гады. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспечным месцы. Ягоны блізкі сябар і калега распавёў праваабаронцам “Вясны” падрабязнасці пераследу лекара ў Расіі і акалічнасці эвакуацыі Уладзіміра.
- Катэгорыя: Вясна
19.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі У Гродненскім абласным судзе 19 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць 68-гадовай жыхаркі Брэста Наталлі Жыгар. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Валерый Раманоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
19.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-19 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
19.08.2024 Тэгі: палітвязні, культура, праваабаронцы, салідарнасць 24 жніўня 2024 у цэнтры сучаснага мастацтва Kunstbanken (Хамар, Нарвегія) мастацкі калектыў Stitchit разам са старэйшай саветніцай Amnesty International Norway па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ане Тусвік Бондэ адкрыюць выставу #FramedinBelarus:Towards Solidarity.
- Катэгорыя: Вясна
19.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Фельчарка хуткай медыцынскай дапамогі з Жлобіна Аліна Галінская ў жніўні 2020 года патрапіла пад асаблівую ўвагу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, зазнала адміністрацыйны пераслед, прайшла праз штрафы, арышты і прафілактычныя гутаркі. Калі дзяўчына зразумела, што ўсё можа скончыцца крымінальнай справай, разам з мужам прыняла рашэнне з’ехаць з Беларусі. Аліна пагадзілася распавесці “Вясне” аб тым, праз якія выпрабаванні яна прайшла, каб застацца ў бяспецы.
- Катэгорыя: Вясна
19.08.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, карткі За апошнія месяцы ў Беларусі асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ пачалі актыўна ўзмацняць пакаранне і пераводзіць з "хатняй хіміі" ў калонію. Па інфармацыі "Вясны", пачынаючы з чэрвеня ў судах ужо разглядзелі ці разгледзяць у бліжэйшы час мінімум 15 справаў "аб замене абмежавання волі" асуджаным раней па палітычных матывах. Суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду. Паводле заканадаўства, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на "хатніх хімікаў" увесь час аказваецца ціск: да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюцць у вольным часе і адпраўляюць на "суткі" за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. "Вясна" разам з юрысткай Вікай Рудзянковай тлумачаць, за што чалавеку могуць замяніць пакаранне, за якія парушэнні асуджаным выпісваюць спагнанні і што лічыцца злосным ухіленнем ад адбыцця пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
19.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 19 жніўня распачаўся працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставяцца ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Іх абвінавачваюць у здзяйсненні дыверсіі ў Мачулішчах у лютым 2023 года, падчас якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Валянціна Зянькевіч.
- Катэгорыя: Вясна
19.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Цягам ліпеня праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі істотнае павелічэнне колькасці грамадзян, супраць якіх быў ужыты судовы пераслед у крымінальным парадку па палітычных матывах. Гэта адбылося за кошт правядзення групавых працэсаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года ў рэгіёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Паводле папярэдніх звестак, за ліпень былі асуджаныя 170 чалавек, з якіх 36 жанчын і 134 мужчыны. "Вясна" традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2024 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, ціск, умовы ўтрымання Палітвязень Андрэй Чапюк з сакавіка 2023 года адбывае тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22. Паводле "Вясны", 16 жніўня ў Андрэя мусіла адбыцца спатканне з бацькамі ў калоніі, але 14 жніўня яго на 10 дзён змясцілі ў штрафны ізалятар. Прычынай стала "парушэнне формы адзення". Вязням у ШІЗА забараняюцца працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні, таму невядома, калі Андрэй зможа пабачыцца з бацькамі ў наступны раз.
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў З 34-гадовым Ягорам Яўстратавым сустракаемся ў невялікім польскім горадзе. Апошні раз мы з ім бачыліся на судзе ў 2021 годзе, на якім яму прызначылі тры гады і два месяцы пазбаўлення волі за акцыю па псаванні машыны міліцыянта, спланаваную сілавікамі. Мужчына адседзеў увесь тэрмін, сутыкнуўшыся ў зняволенні з ціскам. Ягор вызваліўся амаль год таму, але доўгі час заставаўся ў Беларусі. Цяпер ён спрабуе ўладкавацца ў новай краіне, спраўляючыся адначасова і з рэсацыялізацыяй пасля зняволення, і з сацыялізацыяй у эміграцыі. На дапамогу яму BYSOL адкрыў збор. Апынуўшыся ў бяспецы, Ягор Яўстратаў распавёў "Вясне" пра жорсткае затрыманне і раненне дробам, віды катаванняў у наваполацкай калоніі, Віктара Бабарыку і падзяліўся, чаму ён закідваў сістэму скаргамі.