- Катэгорыя: Вясна
10.08.2024 Тэгі: акцыі, салідарнасць, рэпартаж У дзень салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня на Кафедральнай плошчы Вільні адбыўся мітынг, які завяршыўся Маршам годнасці па вуліцах літоўскай сталіцы. Адзначыць чацьвёртую гадавіну найбольш масавых і драматычных паслявыбарчых пратэстаў сабралася каля паўтысячы беларусаў.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання Падчас прысуду Віктар Панцялееў усміхаўся. Мужчыну асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у паслявыбарчай акцыіі пратэсту ў Брэсце 9 жніўня, а затрымалі 18 жніўня 2020 года. Свой тэрмін Віктар адбыў у папраўчай калоніі № 15 да канца і цяпер, у гадавіну падзей, падзяліўся сваёй гісторыяй з "Вясной": пра тое, як змяняўся стаўленне супрацоўнікаў у пачатку пратэстаў і пазней, пра тое, як распісаўся ў СІЗА са сваёй дзяўчынай, пра 113 сутак ШІЗА ў калоніі, бясконцых "парушэннях" і салідарнасці.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2024 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Ужо чацвёрты год запар працягваюцца рэпрэсіі супраць беларусаў і беларусак, якія не згодныя з палітыкай рэжыму Лукашэнкі і супрацьстаяць яму. Увесь гэты час аддзел дакументавання катаванняў Праваабарончага цэнтра “Вясны” сумесна з дацкім інстытутам супраць катаванняў DIGNITY фіксуе рознастайныя выпадкі катаванняў і жорсткага і бесчалавечнага абыходжання. Пацярпелыя ад рэпрэсій аспавядаюць дакументатарам пра гвалт у аддзяленнях міліцыі і месцах пазбаўлення волі, падчас затрымання, следства і адбыцця пакарання. У месцах няволі вязні рэгулярна зазнаюць фізічны, псіхалагічны і сэксуалізаваны гвалт, а таксама часта сутыкаюцца з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі За чатыры гады з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сітуацыя крытычна пагоршылася. Кожны дзень па ўсёй краіне працягваюцца адвольныя затрыманні. Ператрусы, праверкі тэлефонаў, жорсткае абыходжанне пасля затрымання, жудасныя ўмовы ўтрымання ў месцах зняволення, збіванні і катаванні сталі штодзённай рэчаіснасцю беларусаў. Наўпрост цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца не менш за 1 385 палітзняволеных. Сярод іх — шматдзетныя маці, пенсіянеры, студэнты, лекары, праваабаронцы, журналісты, настаўнікі і іншыя прадстаўнікі беларускага грамадства. "Вясна" ў лічбах распавядае пра сітуацыю з масавымі рэпрэсіямі за чатыры гады.
- Катэгорыя: Вясна
08.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі Сваім чарговым указам №298 Аляксандр Лукашэнка прызначыў на новыя пасады альбо на новы пяцігадовы тэрмін шэраг суддзяў. “Вясна” прааналізавала спіс і звярнула ўвагу на некаторых “служак Феміды”, чые прозвішчы найбольш часта сустракаюцца пад час палітычна матываваных крымінальных альбо адміністрацыйных працэсаў.
- Катэгорыя: Вясна
08.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.08.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, рэпрэсіі Кожны дзень у Беларусі з месцаў несвабоды вызваляюцца палітвязні, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Па стане на 8 жніўня, на волю пасля зняволення выйшлі не менш за 1 140 чалавек. Пасля вызвалення за некаторымі былымі зняволенымі ўстанаўліваецца прафілактычнае назіранне, радзей — прэвентыўны нагляд, які накладвае на чалавека жорсткія абмежаванні ды абавязальніцтвы. "Вясна" разам з юрыстам Паўлам Сапелкам распавядае пра адрозненні паміж прэвентыўным наглядам і прафілактычным наглядам, пра ўзмацненне жорсткасці абавязкаў былых зняволеных у сувязі з новымі палажэннямі ў заканадаўстве і пра пакаранне за парушэнне забаронаў, а былыя палітвязні дзеляцца сваім досведам і распавядаюць пра праверкі і правакацыі супрацоўнікамі міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
07.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, карткі, спецвытворчасць У 2022 годзе ў якасці новага рэпрэсіўнага інструмента супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі і грамадзянска-палітычных актывістаў, якія пакінулі Беларусь, увялі інстытут "спецыяльнай вытворчасці". Ён дазваляе заканчваць расследаванні і накіроўваць справы ў суд у адсутнасць абвінавачаных. За чатыры гады ў парадку спецвытворчасці распачалі больш за 110 крымінальных справаў у дачыненні да беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Амаль усе справы — палітычна матываваныя. Магчымасці ўдзельнічаць у такім працэсе самому абвінавачанаму практычна адсутнічаюць. Толькі кожны раз Следчы камітэт, пры публікацыі ў спецыяльным тэлеграм-канале навіны аб узбуджэнні справы, настойліва просіць фігурантаў з'явіцца ў аддзяленне.
- Катэгорыя: Вясна
07.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед На пенсію 6 жніўня адправілі намесніцу старшыні Мазырскага раённага суда Элеанору Ярмоленка, якая займала гэтую пасаду з 2003 года. Да гэтага больш за 16 год працавала ў пракуратуры Калінкавіцкага раёна, паведамляе тэлеканал “Мазыр”.