- Катэгорыя: Вясна
16.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Стала вядома, што 6 траўня 2024 году 55-гадоваму бізнэсоўцу Ягору Волкаву прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі. Яго абвінавацілі ў ахвяраванні і ўдзеле ў мірным сходзе паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, прымусовая праца, гісторыі вязняў Працу ў беларускіх калоніях называюць прымусовай, бо часта гэта цяжкая брудная праца з парушэннем нормаў бяспекі і шасцідзённым працоўным тыднем для палітычных зняволеных, як у наваполацкай калоніі № 1. За сартыроўку пластыкавых адкідаў з прамысловых прадпрыемстваў, выраб вугалю, пераапрацоўку другаснай сыравіны, працы на дрэваапрацоўцы вязні атрымліваюць фармальныя заробкі ўсяго па некалькі капеек у месяц. З гэтых прычын некаторыя зняволеныя адмаўляюцца працаваць на прамысловых зонах у калоніях. Адзін з іх — былы палітзняволены Глеб Гатоўка, якога асудзілі да чатырох гадоў зняволення за падзеі 14 ліпеня 2020 года ў Мінску. Ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю вясной 2024 года.
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, спецвытворчасць 14 жніўня 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе ў межах спецвытворчасці вынесены прысуд Генадзю Капітанаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 15 жніўня вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) тром мясцовым жыхарам — Аляксандру Тарасевічу, Дзмітрыю Блашчэніцу, а таксама былому палітвязню Пятру Зіневічу. Іх асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Аксана Літвінчык прызначыла ўсім калонію — ад аднаго года і шэсць месяцаў да двух з паловай гады. Негледзячы на тое, што Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім.
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Праваабарончая установа “Лекары за праўду і справядлівасць” у адпаведнасці са сваімі статутнымі мэтамі і задачамі праводзіць даследванне якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2024 Тэгі: скаргі, ААН, свабода мірных сходаў Камітэт па правах чалавека ААН 17 ліпеня 2024 года на сваёй чарговай сесіі прыняў рашэнне адносна 21-га паведамлення, прадстаўленага 13-ю грамадзянамі і грамадзянкамі Рэспублікі Беларусь на разгляд згодна з Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Скаргі былі падрыхтаваныя як самімі пацярпелымі, гэтак і іх прадстаўнікамі – беларускімі праваабаронцамі – яшчэ да таго, як дэнансацыя беларускай дзяржавай Факультатыўнага пратакола набыла моц 8 лютага 2024 года. Адно з рашэнняў прынята па паведамленні № 3826/2020, прадстаўленага праваабаронцам Алегам Мацкевічам ад імя грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Аляксандра Абрамовіча.
- Катэгорыя: Вясна
14.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня вынеслі прысуд 63-гадовай палітзняволенай Ірыне Такарчук, якую затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Маму блогеркі Вольгі Такарчук абвінавацілі паводле па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла ёй тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Краіна для жыцця".
- Катэгорыя: Вясна
14.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.08.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Былога палітзняволенага з Мінску Міхаіла (імя зменена ў мэтах бяспекі) выпадкова затрымалі напачатку 2024 года, як незалежнага назіральніка за прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года. Пазней у яго знайшлі здымкі з акцый пратэсту і асудзілі па "народным" артыкуле на некалькі гадоў "хатняй хіміі". Хлопец вырашыў не адбываць пакаранне і з’ехаў за мяжу.