10.10.2024 Тэгі: суды, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Брэста 9 кастрычніка асудзілі яшчэ трох чалавек паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак). Цяпер пад суд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года патрапілі Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко — усім прызначылі калонію. Крымінальную справу супраць берасцейцаў разглядае Крысціна Папова.

10.10.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, смяротнае пакаранне Асобы: Андрэй Палуда Да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які прыпадае на 10 кастрычніка, "Вясна" паразмаўляла з каардынатарам кампаніі "Праваабарончы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэем Палудам: пра рэферэндум 30-гадоваай даўніны і “волявыяўленне народа”, пра кейс Рыка Крыгера і памілаваных братоў Косцевых, пра "акты гуманізму" і ці былі яны такімі сапраўды, і пра Аляксандра Таратуту, які чакае вынясення смяротнага прысуду.

10.10.2024 Тэгі: суды, пераслед, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.10.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, прымусовая праца, гісторыі вязняў Арцём Мядзведскі Былому палітзняволенаму Арцёму Мядзведскаму за адзін камень, які ён выкаціў на праезную частку пад час масавых акцый пратэсту ў жніўні 2020 года, прысудзілі тры гады абмежавання волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прысуд паклаў пачатак няпростым падзеям у жыцці мінскага кухара-сушыста, якія давялося выпрабаваць за час зняволення ў розных СІЗА, у ПУАТ № 45, у калоніі "Воўчыя норы": рабская праца, уцёкі з “хіміі” і штрафныя ізалятары.

09.10.2024 Тэгі: суды, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 29 жніўня асудзілі 35-гадовага Алега Вярцінскага. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 361-3 (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы); ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняга); ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі). Праз тое, што ў 2022 годзе мужчыну ўжо асудзілі да 15 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і згвалтаванне малалетняй, канчаткова яму прызначылі 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Рудэнка.

09.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, спецвытворчасць У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.10.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYou лорд Сайман Расэл (Палата лордаў, Незалежная партыя, Англія), Кевін Кюнерт (Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны) і лорд Леслі Грыфітс (Палата лордаў, Лейбарысцкая партыя, Англія) стануць "хроснымі" Алены і Сяргея Маўшук, Вольгі Брыцікавай і Міхаіла Лапунова.

09.10.2024 Тэгі: смяротнае пакараннеПраваабаронца Алег Мацкевіч. Фота: spring96.org 10 кастрычніка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь да гэтага часу застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" распрацавала аргументы, заснаваныя на досведзе 140 краінаў свету і праведзеных даследаваннях. Яны выкарыстоўваюцца ў дысксусіях за адмену супраць смяротнага пакарання на працягу многіх гадоў. Сёння праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч разважае і шукае новыя аргументы на карысць адмены смяротнага пакарання ў кантэксце новых падзей і выклікаў у свеце. Прыводзім яго тэкст.

08.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by У судзе Ленінскага раёна Брэста сёмага кастрычніка агучылі чарговы масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Аляксандр Семянчук за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года прызначыў пяці берасцейцам тэрміны ад двух гадоў "хатняй хіміі" да да паўтара года калоніі.

08.10.2024 Тэгі: палітвязні, культура, ціск, правы чалавека, рэпрэсіі, АБСЕ Асобы: Наталля Сацункевіч У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, якая праходзіць у Варшаве, быў праведзены сайд-івэнт з удзелам беларускіх праваабаронцаў. Яны закранулі тэму катаванняў, культуры, таго, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на паўсядзённае жыццё беларусаў, а таксама таго, як адчуваюць сябе палітвязні. "Вясна" прыводзіць выступленні ўсіх экспертак.