Як паведмаляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непавінавенне законнаму патрабаванню). Вязуць у РАУС Савецкага раёну. Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы.

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі адбудзецца ў сераду, 13 траўня ў 10 гадзін. Сёлетняя электаральная кампанія будзе адбывацца ў асаблівых умовах пандэміі COVID-19. Гэта накладае адбітак і на спосаб правядзення канферэнцыі – яна адбудзецца ў відэафармаце на адмысловай пляцоўцы Zoom. Каб прыняць удзел неабходна папярэдне зарэгістравацца на электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., пакінуўшы там свае кантакты і атрымаць спасылку для ўваходу ў праграму. Zoom таксама можна спампаваць на свой тэлефон.

У панядзелак, 11 траўня, у судзе Першамайскага раёна г. Мінска чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 траўня. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП.  Як паведаміла "Вясне" Дар'я Рублеўская, суд над актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык будзе адбывацца праз відэасувязь Skype. 

У панядзелак, 11 траўня, пачынаюцца суды над затрыманымі на выходных і ў пятніцу актывістамі і журналістамі. Усіх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналістБелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя.  У суд Ленінскага раёна г. Магілёва прывезлі праваабаронцу і журналіста "Вясны" Аляксандра Буракова. На яго складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Як распавёў Аляксандр Буракоў, у пратаколе супрацоўнікі міліцыі пазначылі толькі адзін радок, што ён ўдзельнічаў у акцыі каля ІЧУ. Хаця, як настойвае праваабаронца, удзел у акцыі ён не прымаў. Ён не згодны з абвіначваннямі. Адміністрацыйную справу праваабаронцы прызначаны разглядаць суддзя Шведаў.

З раніцы 11 траўня па ўсёй краіне адбываюцца суды над затрыманымі за выходныя актывістамі і актывісткамі, які выходзілі на "кармленне галубоў" у сваіх гарадах ці сустракаліся з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага.  У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 25 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Беларуская Праваабарончая Школа разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запускаюць Майстэрню паштовак салідарнасці.⠀З кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаў і актывістак, журналістаў ды праваабаронцаў растуць.

Уладзімір Вялічкін. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.

Мікалай Ракуцін. Фота: TUT.BY Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Магілёўскі абласны працягне 11 траўня разгляд гучнай крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне. Пра гэта паведамляе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.