Затрыманне прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі. Фота TUT.BY Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае  па стане на 13 траўня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня былі затрыманы каля 120 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, прыходзілі на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера. Міліцыя склала прыкладна такую ж колькасць патаколаў (каля 120) за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (па арт. 23.34 КаАП). Пад пераслед трапілі таксама праваабаронцы і журналісты, якія назіралі ці асвятлялі акцыі.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), заклікае спыніць пераслед супраць экалагічнай актывісткі і праваабаронцы ПЦ “Вясна” Алены Маслюковай, і “рашуча асуджае” ператрус у яе кватэры і незаконную канфіскацыю абсталявання ў кантэксце рэпрэсій супраць экалагічнага руху ў Светлагорску.

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Як паведамляе праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, сёння днём ў Дубоўна быў затрыманы Міхаіл Чамурака. Мужчына паспеў паведаміць праваабаронцу пра сваё затрыманне, пазней яго адвезлі ў Оршу. 

Пётр Маркелаў. Фота Радыё Свабода У сераду, 13 траўня, суд Савецкага раёна Мінска асудзіў актывіста Пятра Маркелава на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя Вера Галоўкава абвінаваціла актывіста па двум адміністрацыйным артыкулам: 17.1 (хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне) за тое, што ён "з хуліганскіх памкненняў ляжаў на лаўцы". Судовы працэс адбываўся праз відэасувязь Skype. Па інфармацыі "Моладзевага блоку", трансляцыя з Пятром Маркелава адбывалася з ЦІП. 

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" аналізуе практыку дыстанцыйнага вядзення адміністрацыйнага працэсу ва ўмовах пандэміі каранавіруса. У перадапошні дзень красавіка УУС Гомельскага аблвыканкама паведаміла аб інавацыйным прарыве ў адміністрацыйным працэсе: упершыню выдалена разгледжаныя дзве справы аб адміністрацыйных правапарушэннях: "праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам", патэнцыйны правапарушальнік - у міліцыі, суддзя - у сваім кабінеце. Вынайшлі ўсё гэта не спантанна. Яшчэ ў пачатку красавіка УУС і Гомельскі абласны суд абмеркавалі такую магчымасць і вызначылі нават мэтавую групу: асобы, да якіх прымененае адміністрацыйнае затрыманне.

Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі 13 траўня першую анлайн прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку доўгатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Андрэй Кудзік на плошчы ў Вілейцы. Фота з яго Facebook Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнаслі з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель заявіў, што ЕС чакае ад беларускіх уладаў выканання міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў і роўных умоў для ўсіх удзельнікаў. Пра гэта піша агенцтва "Інтэрфакс-Захад". "Як і раней, мы заклікаем улады Беларусі выконваць рэкамендацыі СААЗ для прадухілення і запаволення распаўсюджвання віруса. У той жа час Еўрапейскі Саюз чакае, што Беларусь забяспечыць захаванне міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў, паставіўшы ўсіх удзельнікаў у роўныя ўмовы", - сказаў Шубель у сувязі са стартам прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Некалькі дзён запар у розных гарадах краіны працягваецца пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Не абышлося і без адміністрацыйных арыштаў. Суды адпраўляюць некаторых "на суткі" за ўдзел у мірных сходах па артыкуле 23.34 КаАП. Пры гэтым праваабаронцы "Вясны" заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца на перыяд абвешчанай пандэміі ад прымянення адміністрацыйнага затрымання на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту.