Падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі супраць завода АКБ супрацоўнікі міліцыі затрымалі эка-актывіста Міхаіла Галузу. Падставай для затрымання стала "вызначэнне асобы", паведамляе "Берасцейская Вясна". Аляксандр Кабанаў і Міхаіл Галуза (справа). Фота: racyja.com

26 красавіка Праваабарончаму цэнтру “Вясна” спаўняецца 24 гады. Як узнікла “Вясна”? Якой была гісторыя арганізацыі ды ўвогуле праваабарончага руху Беларусі? Пра гэта распавёў старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі падчас анлайн-сустрэчы, якую зладзіла Валанцёрская служба “Вясны”.

"Мы вымушаныя крычаць SOS!! У інтэрнатах краіны складваецца вельмі цяжкая абстаноўка ў сувязі з COVID-19 " — пра гэта заявіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Ён з'яўляецца адной з сямі арганізацый, якія падпісалі заяву, у якой выказваецца "крайняя зацікаўленасць у рэалізацыі ўсіх магчымых мер па выратаванні людзей і мінімізацыі наступстваў эпідэміі ў сацыяльных установах". Тры дні таму заява была накіравана ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (паколькі менавіта ў яго падпарадкаванні гэтыя сацыяльныя ўстановы і знаходзяцца). Дырэктар Офіса Сяргей Драздоўскі патлумачыў "Вясне", у чым жа прычына такой трывогі.

Антоніу Гутэрыш. Фота: un.org Як паведамляецца на афіцыйным сайце ААН, пры фарміраванні палітыкі па барацьбе з пандэміяй неабходна ўлічваць правы чалавека - толькі ў гэтым выпадку меры, якія прымаюцца, будуць эфектыўныя і дадуць магчымасць падрыхтавацца да будучых катаклізмаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ААН, апублікаваным у чацвер – 23 красавіка 2020 года. Эксперты заклікаюць выяўляць групы насельніцтва, найбольш уразлівыя перад хваробай, і падтрымліваць іх.

Праваабаронца "Вясны" і эка-актывістка Алена Маслюкова звярнулася ў пракуратуру Светлагорскага раёна на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца

Вярхоўны суд адмовіўся ўводзіць мараторый на судовыя паседжанні з-за COVID-19. Ведамства спаслалася на рэалізуемы «план мерапрыемстваў па прафілактыцы і мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19», піша praca-by.info. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Дзмітрый Бекалюк і Аляксандр Кабанаў на акцыі 12 красавіка. Фота Tut.by Ва ўмовах абвешчанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміі, на ўладах Беларусі ляжыць абавязак – неадкладна распачаць меры па папярэджанні распаўсюджвання віруса сярод катэгорый людзей, найбольш схільных да небяспецы заражэння: з нізкім прыбыткам, бяздомных, залежных ад алкаголю, а таксама зняволеных.

Алена Маслюкова. Фотаздымак, які прадстаўляе Беларусь на фотавыставе “Партрэты сілы” Як стала вядома ПЦ "Вясна", да эка-актывісткі і праваабаронцы з Салігорску Алены Маслюковай пад вечар 23 красавіка прыйшла міліцыя. У супрацоўнікаў - капітана міліцыі Давляцьярава і лейтэнанта Левянкова - нібыта ёсць падставы правесці агляд яе жытла і ўзяць у яе тлумачэнні. 

Ігар Мазейка. Фота "Гомельскай Вясны№ 23 красавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызначыў штраф у 405 рублёў (15 базавых) гамельчуку Ігару Мазейке за дэманстрацыю ва "ВКонтакте" фільма блогера Nexta "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы", паведамляе "Гомельская Вясна".

Міліцыя пры праверцы выконвання рэжыму самаізаляцыі склала менш, чым за месяц, больш за 200 пратаколаў па ўсёй Беларусі. Пра гэта падчас стрыму паведаміла прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава, піша "Наша Ніва". На грамадзян, якія не выконваюць рэжым самаізаляцыі, складаюць адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне штрафам у памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. Але, як запэўнівае Чамаданава, самы вялікі штраф — 45 базавых велічыняў. Тым часам, у Смаргоні каля цэнтральнай плошчы горада вісіць папярэджанне, што за парушэнне рэжыму самаізаляцыі магчымы арышт да 15 сутак. Як вядома праваабаронцам, суды па такіх справах праходзяць па відэасувязі праз Skype.