Валянцін Троцкі. Фота з сайта hramada.org Валянцін Троцкі быў двойчы асуджаны да штрафаў у 50 і 30 базавых велічынь судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту 7 і 20 снежня 2019 года супраць "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Тады суддзі палічылі, што актывіст незаконна ўзяў удзел у мітынгах, чым парушыў Закон "Аб масавых мерапрыемствах".

За мінулы год у свеце было прыведзена ў выкананне як мінімум 657 смяротных прысудаў, але працягваецца тэндэнцыя да зніжэння прымянення гэтага віду пакарання, піша TUT.BY. Аднак некаторыя краіны, такія як Кітай, па-ранейшаму хаваюць сапраўдную статыстыку. Пра гэта праваабарончая арганізацыя Amnesty International распавяла ў сваім штогадовым дакладзе.

Праваабаронцы апавясцілі Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні мінулага года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе. Гісторыя затрымання Ягора М. адбылася 15 снежня ў сталічным Палацы воднага спорту.

Існуе выразная карэляцыя паміж ціскам на свабоду сродкаў масавай інфармацыі ў адказ на пандэмію каранавірусу і рэйтынгам краіны ў штогадовым індэксе свабоды слова, апублікаванымна днях праваабарончай арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў", піша "Радыё Свабода". "Пандэмія каранавірусу ілюструе негатыўныя фактары, якія пагражаюць праву на дакладную інфармацыю, і сама па сабе з'яўляецца фактарам пагаршэння. Як будуць выглядаць свабода, плюралізм і дакладнасць інфармацыі ў 2030 годзе? Адказ на гэтае пытанне вызначаецца сёння", — заявіў Крыстоф Дэлюар, генеральны сакратар "Рэпарцёраў без межаў".

Звычайна мы называем адзін аднаго на “ты”, як патлумачыў мне генерал нават з нейкім унутраным задавальненьнем: “У турме ўсе роўныя”. Але маладзейшыя хлапцы, якія прайшлі праз нашую хату, – Макс, Глеб, Ігарок, Андрэй – зьвяртаюцца да нас, старэйшых, на “вы”, паганялаў нам не прыдумляюць, генерала паважна называюць Паўлавічам. Маё ж імя – Алесь, у зьняволеных не выклікае ніякіх пытаньняў. Толькі Паўлавіч пры знаёмстве яшчэ раз перапытаў: “Алесь?” “Так”, – упэўнена адказаў я.

Валанцёрская служба “Вясны” запрашае на анлайн-сустрэчу з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам. 

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" 20 красавіка падало ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН інфармацыю аб прэвентыўных затрыманнях трох брэсцкіх актывістаў і пакаранні двух з іх 15-ю суткамі арышту, піша ecohome-ngo.by. Акцыя супраць завода АКБ ў Брэсце. Фота: Svaboda.org

Ларыса Шчыракова. Фота "Гомельская Вясны" Журналістка-фрылансерка з Гомеля Ларыса Шчыракова атрымала па пошце новы пратакол за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Аднак у ім не пазначана, якое менавіта супрацьпраўнае дзеянне яна зрабіла.

У разгар пандэміі COVID-19 Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) заклікае ўсе ўрады вызваліць усіх журналістаў з турмаў, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У межах склаўшыйся эпідэміялагічнай абстаноўкі, а таксама кіруючыся рэкамендацыямі аб самаізаляцыі, ГА «Экадом» падрыхтаваў шэраг анлайн-мерапрыемстваў, закліканых нагадаць аб важнай тэме – катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.