Раённая паліклініка Рэчыцы Павел Мар’еўскі, які здымаў на відэа блакаванне наведвальнікаў раённай паліклінікі ў Рэчыцы, 10 красавіка атрымаў позву ў суд у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула 17.1 КабАП (дробнае хуліганства). Судовае пасяджэнне было запланавала на 17 красавіка. Пра гэта паведамляе “Палеская Вясна”.

Праваабаронцы "Магілёўскай вясны" працягваюць змагацца за паляпшэнне ўмоваў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў жаночай папраўчай калоніі №4 Гомеля, які ўрачыста адкрылі больш за год таму, але ў выніку амаль не выкарыстоўвалі яго з-за холада, піша MSPRING.ONLINE. Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Святлана Любецкая. Фота: sb.by

Дар'я Рублеўская. Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіла сябра Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС), студэнтка Дар'я Рублеўская.

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае далучыцца да анлайн-сустрэчы з добра вядомым праваабаронцам, старшынёй Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім. 

Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч паведаміла, што атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага адразу два лісты. Па яе словах, у лістах адчуваецца яго аптымістычны настрой.  

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне журналіста "Новага Часу", актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка. Ён сцвярджае, што яго правы сістэматычна парушаліся беларускімі ўладамі з 2017 па 2019 год. За тры гады Мікалай Дзядок сутыкнуўся з парушэннем дзясятка ягоных правоў і свабод: пакаранне за ўдзел у мірным сходзе, жорсткае абыходжанне і парушэнне асабістай недатыкальнасці, негуманнае абыходжанне ў месцах пазбаўлення волі, парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, парушэнне права на свабоду меркаванняў, шматразовыя пакаранні за выказванне свайго меркавання ў публічнай онлайн-прасторы і іншых.

Праваабаронца ПЦ "Вясна" з Барысава Алег Мацкевіч звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Нагодай для гэтага стаў стрым Нацыянальнага прэс-цэнтра 8 красавіка, падчас якога Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каранік патлумачыў пазіцыю свайго ведамства, згодна з якой эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне даецца толькі ў агульных лічбах, а разбіўка па раёнах краіны давацца не будзе. Па словах Міністра, інфармацыя з разбіўкай па кожнаму раёну краіны выклікае ў некаторых грамадзян нездаровы інтарэс прыехаць ва ўказаныя населеныя пункты, каб “умяшацца ў асабістае жыццё пацыентаў і вынесці яго на суд грамадскасці”.

Сяргей Сацук. Фота Еўрарадыё Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе, як улады абмяжоўваюць права на свабоднае выказванне меркавання і выкарыстоўваюць дасудовае заключэнне пад варту на прыкладзе крымінальнага пераследу журналіста Сяргея Сацука.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прааналізаваў пастанову Цэнтральнага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе актывіста "Маладога фротна" Піліпа Шаўрова. Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што крымінальную справу па ч.1 арт. 339 і ч.2 арт. 339 КК РБ неабходна спыніць і вызваліць актывіста з-пад варты. Піліп Шаўроў прыцягнуты ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе: яму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 339, ч. 2 арт. 339 КК РБ. Справа накіравана ў суд.