Ларыса Шчыракова ў судзе. Фота са старонкі ў фэйсбуку Андрэя Мядзведзева. Свой чарговы дзень народзінаў гомельская журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова правяла ў судзе.

Amnesty International заклікае выратаваць ад пакарання братоў, асуджаных у Беларусі да смерці. Адпаведная заява размешчаная на сайце арганізацыі.

Ілюстрацыйная выява Аб'яднаная грамадзянская партыя заклікае падпісаць петыцыю аб тэрміновай і максімальна шырокай амністыі зняволеных у Беларусі.

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Магілёўскі абласны суд перанёс разгляд крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне.

Елізавета Пракопчык. Фота з сацыяльных сетак. Аднавіць на вучобе адлічаную з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта  студэнтку Елізавету Пракопчык заклікаюць аўтары петыцыі, размешчанай на сайце petitions.by.

Акцыя 9 красавіка супраць запуску завода АКБ. Фота Tut.by У нядзелю 12 красавіка па цэнтральных вуліцах Берасця прайшлі актывісты, якія выступаюць супраць запуску акумулятарнага завода. Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў TUT.BY, што ў акцыі прыняло ўдзел каля 150 чалавек.

Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Яны дамагаюцца выканання санітарных нормаў у пенітэнцыярных установах Беларусі. І, здаецца, у гэтым пытанні нават ёсць пэўныя зрухі. Пра гэта піша mspring.online. Міністр унутраных спраў Юры Караеў асабіста адказаў праваабаронцам, што металічныя жалюзі ўжо дэмантуюцца.

Сетка Дамоў правоў чалавека заклапочаная нядаўнімі дзеяннямі дзяржаўных органаў у Заходняй і Усходняй Еўропе, на Заходніх Балканах і на Каўказе ў адказ на крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19, піша humanrightshouse.org. Гэтыя дзеянні, скіраваныя на барацьбу з колькасцю інфікаванняў і смерцяў, ставяць пытанні аб абавязках дзяржаваў датычна грамадзянскіх правоў і свабодаў чалавека. Арганізацыі, якія падпісаліся пад гэтым зваротам, заклікаюць усе дзяржавы прымаць усе рашэнні падчас крытычнага перыяду, захоўваючы падыход, заснаваны на правах чалавека; у тым ліку, забяспечыць абарону ўразлівым і сацыяльна не абароненым групам людзей; своечасова спыняць або змяняць палітычныя меры, прынятыя дзеля барацьбы з эпідэміяй, а таксама спыніць любыя напады на праваабаронцаў.

Дар'я Рублеўская Дзякуй Богу, што гісторыя з маладой мінскай студэнткай Дар’яй Рублеўскай завяршылася хэпі-эндам. Урэшце рэшт, знайшліся яе тэсты на каронавірус і яны былі адмоўныя. Нагадаем, нечакана для сябе дзяўчына стала кантактам другога ўзроўню, а затым і першага. Даша апісвала ў сваіх пастах у сацыяльных сетках аб тым, што яна перажыла і з чым сутыкнулася ў сценах мінскіх лякарняў.

Прапануем паслухаць другі выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" пра людзей з псіхічнымі расстройствамі. Стыгмы, "псіхі"(?) і закрытыя лякарні. Як часта мы чулі выраз кшталту: "Ён псіх і яго трэба ізаляваць ад грамадства"? Але гэта — стыгматызацыя.