Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава, які адбывае пажыццёвае зняволенне за абарону правоў чалавека. Стан здароўя вязня робіць яго ўразлівым перад #COVID19. Прыйшоў час кыргызскім уладам вызваліць яго!

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Івана Комара этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў Магілёўскай вобласці. З 6 па 20 красавіка ён знаходзіцца на карантыне. Сёння ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у многіх "каранцін" асацыюецца выключна з мерай па стрымліванні распаўсюджвання віруса. Што значыць каранцін для зняволенага? Іван Комар. Фота: ПЦ

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак. Тэрміны рашэння аб прызначэнні судовага разбіральніцтва па крымінальнай справе актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова падоўжаныя на месяц – да трэцяга траўня. Такое рашэнне трэцяга красавіка прыняў старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Петраш.

АБЕД У 12.30 пачынаецца прыгатаваньне абеду. Валодзя, які днямі сядзіць на сваёй шконцы, гадзінамі бяздумна ўперыўшыся ў сьцяну насупраць, вялізны і рыхлы целам, як гурба веснавога сьнегу, з чырвоным бандзюкаватым тварам, з запалёнымі ярка-чырвонымі вейкамі вачыма. Такога ўвечары ўбачыш, дык перахрысьцісься. Старшы хаты, у сініх трэніках і з крыжыкам на тоўстых абвіслых грудзях, падхапліваецца і пачынае гатаваць. На прагулку ён амаль не выходзіць, а калі выйдзе – дык стаіць, папыхвае цыгарэткаю, пасьміхаецца з нас. Пазьней ужо я зразумеў, што менавіта ў гэты час у яго адбываюцца  сустрэчы з “кумам”. На прагулцы, калі мы з генералам адныя, мы радыя, што можна шчыра пагаманіць без прыгляду.

Людміла Макарына-Кібак. Фота: sonar2050.org Праваабаронца Алесь Капуцкі, якога непакоіла пытанне з адабраннем дзяцей з нядбайных сем’яў, звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб тыя ініцыявалі зварот ў Канстытуцыйны суд аб праверцы адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці артыкула 85/1 Кодэкса аб шлюбе і сям’і і Дэкрэта №18.

Аляксандр Вайцешык Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога павінны судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. І на яго бок стала пракуратура.

Тры чалавекі, якія правялі апошнія некалькі дзён у Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, распавялі сайту mspring.online пра ўмовы і складанасці знаходжання там.

Андрэй Палуда Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Ларыса Шчыракова ў судзе. Фота са старонкі ў фэйсбуку Андрэя Мядзведзева. Свой чарговы дзень народзінаў гомельская журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова правяла ў судзе.

Amnesty International заклікае выратаваць ад пакарання братоў, асуджаных у Беларусі да смерці. Адпаведная заява размешчаная на сайце арганізацыі.