Людміла Макарына-Кібак. Фота: sonar2050.org Праваабаронца Алесь Капуцкі, якога непакоіла пытанне з адабраннем дзяцей з нядбайных сем’яў, звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб тыя ініцыявалі зварот ў Канстытуцыйны суд аб праверцы адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці артыкула 85/1 Кодэкса аб шлюбе і сям’і і Дэкрэта №18.

Аляксандр Вайцешык Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога павінны судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. І на яго бок стала пракуратура.

Тры чалавекі, якія правялі апошнія некалькі дзён у Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, распавялі сайту mspring.online пра ўмовы і складанасці знаходжання там.

Андрэй Палуда Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Ларыса Шчыракова ў судзе. Фота са старонкі ў фэйсбуку Андрэя Мядзведзева. Свой чарговы дзень народзінаў гомельская журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова правяла ў судзе.

Amnesty International заклікае выратаваць ад пакарання братоў, асуджаных у Беларусі да смерці. Адпаведная заява размешчаная на сайце арганізацыі.

Ілюстрацыйная выява Аб'яднаная грамадзянская партыя заклікае падпісаць петыцыю аб тэрміновай і максімальна шырокай амністыі зняволеных у Беларусі.

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Магілёўскі абласны суд перанёс разгляд крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне.

Елізавета Пракопчык. Фота з сацыяльных сетак. Аднавіць на вучобе адлічаную з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта  студэнтку Елізавету Пракопчык заклікаюць аўтары петыцыі, размешчанай на сайце petitions.by.

Акцыя 9 красавіка супраць запуску завода АКБ. Фота Tut.by У нядзелю 12 красавіка па цэнтральных вуліцах Берасця прайшлі актывісты, якія выступаюць супраць запуску акумулятарнага завода. Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў TUT.BY, што ў акцыі прыняло ўдзел каля 150 чалавек.