Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна" У Берасці пасля 19-00 17 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу АКБ Дзмітрыя Бекалюка.

Бас-гітара ESP Horison BASS. Ілюстрацыйнае фота У пачатку красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пачаўся працэс па грамадзянскаму іску Вячаслава Ч. да Мінскага райвыканкаму з патрабаваннем прызнаць рашэнне аб перадачы яго музычнага інструмента – бас-гітары ESP Horison BASS – Сянніцкаму Цэнтру культуры незаконным, істотным чынам ушчамляючым яго права ўласнасці на інструмент, а таксама парушаючым яго права на свабоду творчага самавыяўлення.

Наступствы снежаньскіх акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй і цяпер адчуваюць некаторыя іх удзельнікі і ўдзельніцы. Па дадзеных Праваабарончага цэнтра "Вясна" да адміністрацыйнай адказнасці за акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі былі прыцягнутыя 132 чалавека. Агульная сума штрафаў склала 144 993 рублі (амаль 65000$). Шмат каму грошы на выплату штрафаў былі сабраныя з дапамогай ініцыятывы BY_Help. Некаторыя аплацілі штрафы, арганізаваўшы самастойны збор сродкаў. Так, нядаўна грамадскі актывіст Яўген Батура абвясціў збор сродкаў на molamola.by, каб аплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіла праваабаронца і прадстаўніца ініцыятыўнай групы “Ідэнтычнасць і права” Наталля Манькоўская. Наталля падкрэслівае, што гэтае адлічэнне было несправядлівым, бо студэнтка не проста так перастала хадзіць на заняткі:

Павел Севярынец. Фота:bchd.info Палітык і былы палітычны зняволены Павел Севярынец выказаў сайту palitviazni.info сваё стаўленне да таго, што праваабарончыя арганізацыі прызналі Паўла Шаўрова палітвязнем.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выпусціла гадавы даклад аб стане правоў чалавека ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Публікуем частку дакладу, якая прысвечана Беларусі. Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе працягваюць пакараць смерцю людзей: у 2019 годзе там былі вынесеныя тры смяротныя прысуды і пакараныя як мінімум трое асуджаных. Новыя заканадаўчыя папраўкі дадаткова абмежавалі правы на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў, у прыватнасці працу розных інтэрнэт-рэсурсаў і права на пратэсты. З'явілася вартая даверу інфармацыя аб тым, што сотні дзяцей і маладых людзей адбывалі працяглыя тэрміны турэмнага зняволення за нязначныя негвалтоўныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі. Захоўвалася пагроза дыскрымінацыі для уразлівых груп насельніцтва, такіх як рома і ЛГБТІ. Быў зроблены шэраг пазітыўных крокаў, каб не дапусціць дэпартацыі замежных грамадзян, якім на радзіме пагражаюць катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання.

Пра мемуарную літаратуру і найноўшую гісторыю гаворым з Алесем Бяляцкім – літаратарам і праваабаронцам. Чытайце на Беларускім Радыё Рацыя.

Людміла Кучура Адразу два пасяджэнні пра скаргах Людмілы Кучура на дзеянні службовых асоб МУС прайшлі ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска ў канцы сакавіка. І абодва працэсы скончыліся вызначэннем аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з непадведамаснасцю.

Урад Беларусі пракаментаваў скаргу Гомельскага апазіцыйнага палітыка Андрэя Толчына, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3241/2018). На міжнародным узроўні чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці справы, бо заяўнік не абскардзіў 8-мі сутачны арышт у наглядных інстанцыях, піша "Гомельская вясна". Журналіст Андрэй Толчын. Фота з сайта baj.by

Раённая паліклініка Рэчыцы Павел Мар’еўскі, які здымаў на відэа блакаванне наведвальнікаў раённай паліклінікі ў Рэчыцы, 10 красавіка атрымаў позву ў суд у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула 17.1 КабАП (дробнае хуліганства). Судовае пасяджэнне было запланавала на 17 красавіка. Пра гэта паведамляе “Палеская Вясна”.