Ігар Мазейка. Фота "Гомельскай Вясны№ 23 красавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызначыў штраф у 405 рублёў (15 базавых) гамельчуку Ігару Мазейке за дэманстрацыю ва "ВКонтакте" фільма блогера Nexta "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы", паведамляе "Гомельская Вясна".

Міліцыя пры праверцы выконвання рэжыму самаізаляцыі склала менш, чым за месяц, больш за 200 пратаколаў па ўсёй Беларусі. Пра гэта падчас стрыму паведаміла прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава, піша "Наша Ніва". На грамадзян, якія не выконваюць рэжым самаізаляцыі, складаюць адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне штрафам у памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. Але, як запэўнівае Чамаданава, самы вялікі штраф — 45 базавых велічыняў. Тым часам, у Смаргоні каля цэнтральнай плошчы горада вісіць папярэджанне, што за парушэнне рэжыму самаізаляцыі магчымы арышт да 15 сутак. Як вядома праваабаронцам, суды па такіх справах праходзяць па відэасувязі праз Skype. 

Уладзімір Неўмяржыцкі ў судзе. Фота з сайта palesse.press Мазырскаму актывісту Уладзіміру Неўмяржыцкаму паўторна прысудзілі штраф за акцыю ў падтрымку незалежнасці. Праваабаронцы перакананыя, што суддзі проста выпраўляюць уласную блытаніну, паведамляе palesse.press. 

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак. Палітычнаму зняволенаму Піліпу Шаўрову ў чарговы раз адмовілі змяніць меру стрымання, і ён надалей застаецца пад вартай. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла жонка Піліпа Вольга Шаўрова.

Ілюстрацыйнае фота Нягледзячы на складаную сітуацыю з пандэміяй COVID-19, на 25 красавіка ў Беларусі прызначаны агульнарэспубліканскі суботнік. Але грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, не накіруюць на дапамогу медыкам у барацьбе з каранавірусам.

Днямі Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) апублікавала спіс рэкамендацый для Беларусі па выніках місіі экспертаў, якія ацэньвалі, як краіна змагаецца з каранавірусам. Сярод рэкамендацый беларускаму ўраду — адкласці ўсе масавыя зборы і імпрэзы. Пры гэтым улады Беларусі заяўляюць, што нават не разглядаюць магчымасць адмены або пераносу вайсковага параду 9 траўня. Па апошніх дадзеных, у Беларусі зафіксавана 7 281 выпадак захворвання каранавірусам. Негледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне, рэкамендацыі САЗ, адмену іншых мерапрыемстваў, беларускія ўлады не збіраюцца пераносіць традыцыйны парад перамогі, які ладзіцца штогод 9 траўня. З патрабаваннем адмяніць вайсковы парад, запланаваны ў Мінску 9 траўня, выступілі і беларусы. Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце "Зручны горад" яшчэ 29 сакавіка, і пад ёй падпісаліся больш за 7 тысяч чалавек. Міністр абароны Віктар Хрэнін адказаў на петыцыю, што парад і рэпетыцыі адмяняць не збіраюцца — гэта частка баявой падрыхтоўкі арміі.

Дзмітрый Бекалюк перад пачаткам суда. Фота Уладзіміра Вялічкіна 22 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэсца працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы экалагічнага актывіста, праціўніка завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка. Яго вінавацяць у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП – удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Анаіс Марэн. Фота: reform.by Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка на днях падрыхтаваў і накіраваў спецдакладчыку ААН па Беларусі Анаіс Марэн паведамленне аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні 2019 года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Кампанія дапамогі беларускім лекарам ByCovid19 пачынае пошук псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў-валанцёраў, якія гатовыя працаваць на гарачай лініі для медыкаў, піша "Радыё Свабоды". Медыкі перавозяць у адмысловым боксе хворага на COVID-19, Беларусь / Reuters

Яна Чуліцкая Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да амапаўцаў, якія збілі яе пры затрыманні на Дзень волі ў 2017 годзе. Такое рашэнне прыняў Першамайскі аддзел Следчага камітэту Мінска.