Не абыйшлося без правакацый: мужчына трымаў дзяржаўны сцяг і партрэт Лукашэнка, на якім напісана “Я/Мы Лукашенко. Вызвалім патрыётаў Беларусі: Ціханоўскага, Пятрухіна” і пачаў гучна выкрыкваць “Караеў, адпускай блогераў”, а таксама зачытваць прысягу, якую даюць МУС.  Калі адзін з гледачоў падыёшоў, каб зняць з яго партрэт з надпісам, той паспрабаваў распачаць бойку. Удзельнікі “кармлення галубоў” палічылі яго правакатарам і адышлі. Потым калона традыцыйна рушыла. Як паведамляе Уладзімір Вялічкін, калону суправаджала больш за два дзесятка супрацоўнікаў Ленінскага РАУС і Абласнога УУС. А таксама было шмат міліцыянтаў, апранутых у цывільнае.

Міхась Варанцоў на судзе 8 студзеня А 17 гадзіны актывісты "Моладзевага Блоку" паведамілі "Вясне", што затрыманы іх сябра Міхась Варанцоў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС, імаверна Фрунзенскага раёна. Інфармацыя ўдакладняецца.

Валанцёры "Вясны" Верагодна, кожны, хто сутыкаўся з тэмай правоў чалавека, так ці інакш задумваўся: як далучыцца да барацьбы за адстойванне правоў і грамадскіх інтарэсаў, як дакрануцца да вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і што трэба зрабіць, каб унесці свой уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці? 

Азімжана Аскар на абвяшчэнні прысуду. Фота: fergananews.com Эксперт ААН папярэджвае, што калі Кыргызстан неадкладна не вызваліць зняволенага праваабаронцу Азімжана Аскарава, свет убачыць, што краіна працягвае ігнараваць свае абавязацельствы па забеспячэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААН.

Некалькі дзён запар у розных гарадах краіны працягваецца пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Не абышлося і без адміністрацыйных арыштаў. Суды адпраўляюць некаторых "на суткі" за ўдзел у мірных сходах па артыкуле 23.34 КаАП. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца на перыяд абвешчанай пандэміі ад прымянення адміністрацыйнага затрымання на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту.

Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня, а гэта азначае, што ў траўні павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Між тым, не сціхае прырост хворых на каронавірус. Як у такіх умовах арганізаваць назіранне за выбарамі і ці прыедуць у Беларусь назіральнікі ад АБСЭ? Гэтыя пытанні карэспандэнт "Радыё Свабода" задаў праваабаронцу і юрысту Валянціну Стэфановічу,  які шмат гадоў бярэ актыўны ўдзел у кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Валянцін Стэфановіч паведаміў, што як толькі стала вядома пра прызначэнне выбараў на 9 жніўня, «Вясна» правяла працоўную нараду, на якой абмеркавалі перспектывы назірання за выбарамі ва ўмовах пандэміі.

Міліцыя затрымала журналіста і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Супрацоўнікі міліцыі паведамляюць, што пасля Ленінскага РАУС яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання да суда, магчыма, да панядзелка. Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» з раніцы дзяжурылі пад судамі, каб кантраляваць тое, што адбываецца і аказваць дапамогу сваякам затрыманых. Каля 11:30 да аднаго з іх, Аляксандра Буракова, падышлі трое супрацоўнікаў міліцыі, у тым ліку АМАП і заявілі, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс.

В разных городах Беларуси проходят суды над участниками акций в поддержку блогера Сергея Тихановского, участниками его встреч и неравнодушными гражданами, которые выходили в своих городах "кормить голубей". Фельдшер скорой помощи Павел Палейчик получил 7 суток ареста. Решение вынес судья Максим Филатов. В апреле Палейчик участвовал во встрече с блогером Тихановским в своем городе.

Аляксандр Арановіч і Уладзімір Няронскі. Фота TUT.BY У розных гарадах Беларусі праходзяць суды над удзельнікамі акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, удзельнікамі яго сустрэч і неабыякавымі грамадзянамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах "карміць галубоў".

Фота ілюстрацыйнае. Сёння Палата прадстаўнікоў вызначылася з датай прэзідэнскіх выбараў, паведамляецца на сайце БЕЛТА. Яны пройдуць 9 жніўня