Суды Віцебскай вобласці прызналі амаль 100 электронных СМІ “экстрэмісцкімі”
За 12 месяцаў 2022 года судамі Віцебскай вобласці былі прызнаны 99 інфармацыйных рэсурсаў, якія на думку ўладаў распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. За гэты час у рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 22 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з 2021 годам, колькасць матэрыялаў прызнаных экстрэмісцкімі засталіся на адным і тым жа ўзроўні.
Віцебскі абласны суд прыгаварыў палітвязня да 6,5 гадоў пазбаўлення волі
Прысуд агучыў 5 снежня 2022 года суддзя Яўген Буруноў, які ў закрытым рэжыме асудзіў палітвязня Дзмітрыя Каханоўскага па ч. 3 арт. 352 («Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй»), ч. 3 арт. 130 ("Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці"), ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных») Крымінальнага кодэкса. На пачатку студзеня палітвязень быў этапаваны ў Наваполацкую ПК №1.