Сёння Барыса Ханонавіча можна смела назваць найстарэйшым віцебскім апазіцыйным актывістам і ці не самым шчырым беларусам. Ён часта расказвае журналістам сямейную гісторыю пра тое, што яго магло б і не быць у гэтым свеце, калі б у часе Вялікай Айчыннай вайны настаўнік беларускай мовы не ўратаваў ягоную маці ад расстрэлу ў Калышанскім гета… Удзячнасць і павагу да беларусаў і Беларусі спадар Барыс годна нясе праз усё сваё жыццё, спалучыўшы іх з любоўю да Віцебска – горада, для якога ён сам стаў жывой легендай.

Апублікавана ў Свабода слова

Па словах палкоўніка Шкодзіна, ціктокерам ён стаў, «каб наладзіць камунікацыю з прызыўнікамі». Сёння на яго канал падпісаны больш як паўмільёна чалавек, і ваенком з задавальненнем распавядае дзяржаўным медыям пра сваю «творчую кухню». Але ж нідзе не паведамляе пра будзь-якія спробы статыстычнага аналізу – наколькі відэаролікі з ягоным удзелам насамрэч уплываюць на рашэнне маладых хлопцаў наконт службы ў войску і ці варта лічыць сур’ёзным дасягненнем у выхаванні маладога пакалення каментары кшталту «заберите пожалуста школа надоела» (арфаграфія і пунктуацыя як у арыгінале).

Апублікавана ў Дзяржава

У Парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі (мясцовая назва «Парк Мазурына») віцяблянам прапануюць узяць удзел у мерапрыемстве «На Мазурынскай палянцы». Новы год і Раство там будуць адзначаць на «сапраўднай франтавой ёлцы». Ахвотныя змогуць пазнаёміцца з «узбраеннем і рыштункам часоў Вялікай Айчыннай вайны», з «бытам партызанскага атраду», і ўсё гэта – з удзелам у праграме Дзеда Мароза і Снягуркі. Яшчэ ніколі ў Віцебску святкаванне Божага Нараджэння не суадносілі з вайсковым побытам і ўжываннем зброі.

Апублікавана ў Акцыі