У Віцебскім рэгіёне сітуацыя на рынку працы стабільна напружаная
Віцебскія ўлады прызнаюць праблемы на рынку працы і канстатуюць, што паказчыкі занятасці застаюцца на леташнім узроўні. Згодна са статыстычнымі данымі за дзесяць месяцаў бягучага года колькасць занятых у эканоміцы Віцебскай вобласці скарацілася на 8,1 тыс. чалавек. За ўвесь папярэдні год з рэгіянальнай эканомікі зышлі 8,6 тыс. работнікаў.
Пасля ператрусаў “сілавікі” затрымалі галоўнага рэжысёра Віцебскай тэлерадыёкампаніі
У чацвер, 30 лістапада, прадстаўнікі адной праваахоўных структур прыйшлі ў будынак Віцебскай ТРК, правялі ператрус у кабінеце галоўнага рэжысёра Сяргея Арлова, пасля чаго яго затрымалі. Яшчэ адзін ператрус быў праведзены па месту жыхарства затрыманага. Што прычынілася цікавасці следчых органаў да персоны галоўнага рэдактара дзяржкампаніі ўлады пакуль не паведамілі.
На Віцебшчыне зафіксаваны значны рост заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)
За студзень - кастрычнік 2023 года выяўлена 96 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За той жа перыяд 2022 года быў выяўлены 71 новы выпадак ВІЧ-інфекцыі, а гэта рост на 35 працэнтаў ад года да года. Па стане на 1 лістапада 2023 г. у Віцебскай вобласці зарэгістравана 1926 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, а 1426 чалавек жывуць з ВІЧ. Пачынаючы з 1987 года сярод ВІЧ-станоўчых пацыентаў памерла 500 чалавек, што склала 26 працэнтаў ад усіх зарэгістраваных выпадкаў. У бягучым годзе ў вобласці ад гэтай інфекцыі ўжо памерла 57 чалавек.