Святаслаў Міхайлаў, былы ідэолаг, а цяпер супрацоўнік абласной газеты, з'яўляецца аўтарам відэапраекта "Вести не молчат". У TikTok-акаўнце, які вядзе супрацоўнік рэдакцыі, так і напісана "Аналитический контрпропагандистский проект". І калі вы думаеце, што ў ім Святаслаў Міхайлаў абвяргае "прапаганду" з незалежых СМІ, то памыляецеся. Складанай аналітычнай працай вядучы не займаецца, а проста палівае брудам урады суседніх з Беларуссю замежных краін, вымушаных эмігрантаў, дзеячоў апазіцыі ў замежжы і ўсіх, хто не падзяляе афіцыйную дзяржаўную палітыку.

Апублікавана ў Рознае