На Віцебшчыне ўзнагародзілі яшчэ аднаго дзяржпрапагандыста за агітацыю супраць «недружалюбных краін»
Вячаслаў Каладынскі, намеснік рэдактара газеты "Браславская звезда" (сайт “Браслав ОНЛАЙН”) прызнаны пераможцам абласнога журналісцкага конкурсу за праект "Контрасты приграничья". Мэта матэрыялаў гэтага праекта – распавядаць, як кепска жыць людзям у Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі у параўнанні з “квітнеючай” Беларуссю. Нядаўна мы загадвалі, што высілкі аўтара ў гэтым рэчышчы могуць расцэньвацца як распальванне расавай нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці ( арт. 130 КК РБ).
Навучанне кваліфікуецца як крымінальнае злачынства. Пракуратура палохае віцяблян наступствамі за “сувязі” з “экстрэмісцкім” ЕГУ
Адразу два віцебскіх дзяржСМІ апублікавалі пагрозы “крыміналкамі” ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Пра статус “экстрэмісцкага фармавання”, якім беларускі універсітэт у выгнанні прызналі таксама, на сайтах газет «Витьбичи» і «Витебские вести» не згадваецца. Але хапае і таго, што ёсць.
“Экстрэмісцкім” прызнаны Telegram-канал экс-палітвязня, блогера Дзмітрыя Казлова (Шэрага Ката)
Telegram-канал "seryikotnew" прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй суд Полацка і Полацкага раёна. Гэта адбылося яшчэ 30 красавіка, а 5 траўня гэты інтэрнэт-рэсурс быў ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.