Аўтары пэтыцыі аб перайменаваньні Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна і наданьні ёй імя Францішка Скарыны атрымалі адказ з галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы аблвыканкаму. Чыноўнікі палічылі гэтую “прапанову на дадзены момант немэтазгоднай”.

Віцебскі прадпрымальнік Анар Іваноў распачаў галадоўку 19 траўня, патрабуючы, каб улады  пацьвердзілі ягонае права ўласнасьці на памяшканьне, якое арандуе ўжо 20 гадоў. Патрабуе таксама зьмяніць вокны, празь якія ледзь не здарылася трагедыя.

У пытаньні перадачы водных рэсурсаў краіны ў арэнду існуе адна важная праблема:  узаемаадносіны арандатараў і рыбаловаў-аматараў. Карэспандэнт ВВ сустрэўся з рыбакамі ў ваколіцах арэндаванага возера Лосьвіда і папрасіў іх выказаць свае меркаваньні наконт гэтай праблемы.

Японец адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам. Ён быў асуджаны за нелегальны перавоз агнястрэльнай зброі. 22 траўня Даічы вызвалілі, 23 траўня ў менскім аэрапорце яго сустрэлі маці і брат. Яму забаронены ўезд у Беларусь на 5 гадоў.

20 траўня ва Ўсьпенскім саборы Віцебску ў межах акцыі «Белая кветка» прайшоў бясплатны майстар-кляс па перазвоне. Сама акцыя насіла дабрачынны характар. Усе грошы, атрыманыя ад продажу вырабаў ручной працы, павінны пайсьці на дапамогу цяжкахворым дзецям. Узяць удзел у акцыі і майстар-клясе мог кожны ахвотны.

На пачатку красавіка быў абвешчаны збор подпісаў пад пэтыцыяй супраць усталяваньня ў Віцебску помніка княгіні Вользе. Аўтары калектыўнага звароту назвалі 7 прычын, чаму гэты помнік будзе недарэчным у абласным цэнтры. 17 траўня атрымалі адказ: падставаў, каб адмовіцца ад праекту, няма.

Напярэдадні Сусьветнага дня барацьбы з гамафобіяй, які адзначаецца 17 траўня, у Віцебску прайшоў бясплатны паказ фільму «Кліч мяне сваім імем». Арганізатарам імпрэзы выступіла «Жывая бібліятэка». Ва ўтульнай залі арт-прасторы VZAP сабралася каля 20 маладых чалавек, галоўным чынам студэнтаў. Зь іх было толькі 2 хлопцы, астатнія дзяўчаты.

Віцебскія дзевяціклясьнікі Павал і Сяргей 19 траўня вырашылі замерыць рэйтынг Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода. Хлопцы выйшлі з плякатам «Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі» на Маскоўскі праспэкт, каб паназіраць, ці часта ім будуць сыгналіць кіроўцы.

15 траўня ў арт-прасторы VZAP прайшоў сэмінар «Міграцыя на пальцах», праведзены Беларускай праваабарончай арганізацыяй Human constanta. Асноўнымі напрамкамі дзейнасьці арганізацыі зьяўляюцца супрацьдзеяньне дыскрымінацыі, правы і свабоды ў лічбавую эпоху, фундамэнтальныя правы ўцекачоў і мігрантаў. Менавіта дзякуючы сваёй працы з уцекачамі Human constanta атрымала найбольшую вядомасьць.

У Віцебску 17-18 траўня праходзіў VII Міжнародны эканамічны форум “Інавацыі. Інвэстыцыі. Пэрспэктывы”. Карэспандэнт “Віцебскай вясны” пабываў на адкрыцьці падзеі ў Летнім амфітэатры і паблукаў у пошуках інавацый па намётавым гарадку рэгіянальных выставаў. Дзелімся ўражаньнямі.