“Прыйшоў час напружвацца. Таму тэрміны нават не падвяргайце сумневу”, - падкрэсьліў прэзыдэнт.
У час наведваньня ААТ “Віцебскдрэў” Аляксандру Лукашэнку далажылі аб мадэрнізацыі прадпрыемства і рэалізацыі інвэстпраекту па арганізацыі вытворчасьці драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ. Як далажылі кіраўніку дзяржавы, асноўная прычына правалу тэрмінаў рэалізацыі інвэстпраекту - гэта віна будаўнікоў, якія не забясьпечылі належных тэмпаў работ. “Гэта мінус для вас, што вы не прымусілі іх працаваць як належыць. Трэба было выхопліваць гэтыя аб’ёмы”, - адзначыў Аляксандар Лукашэнка.