У прыватнасьці, яго фарміраваньне ажыцьцяўляецца без уліку патрэбнасьцяў у жылых памяшканьнях гэтай катэгорыі. Належны ўлік такіх жылых памяшканьняў не наладжаны, многія зь іх шмат часу не выкарыстоўваюцца, што сьведчыць пра неэфэктыўнасьць расходаў на ўтрыманьне манэўранага фонду.
Жылыя памяшканьні манэўранага фонду прызначаюцца для часовага пражываньня наймальнікаў (уласьнікаў) і членаў іх сем’яў у сувязі зь іх адсяленьнем з жылых дамоў, што падлягаюць капітальнаму рамонту ці рэканструкцыі, а таксама наймальнікаў, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў жылым доме (кватэры), што падлягае зносу, уласьнік якога ня выяўлены ў выніку мерапрыемстваў у сувязі з выключэньнем у яго зямельнага ўчастку для дзяржаўных патрэб, да завяршэньня тэрмінаў дамоваў найманьня адпаведных жылых памяшканьняў.
Разам з тым праверкай выяўленыя факты засяленьня ў названыя жылыя памяшканьні асоб, якія ня маюць падстаў для пражываньня ў іх, у тым ліку работнікаў жыльлёва-эксплёатацыйных арганізацыяў. Не адзінкавыя выпадкі невыкананьня парадку выдзяленьня жылых памяшканьняў манэўранага фонду. Маюць месца недахопы пры афармленьні дамоваў найманьня названых памяшканьняў. Адсутнічае належны кантроль за пытаньнямі высяленьня з займанага жылога памяшканьня манэўранага фонду, таму дапускаюцца факты няўчаснага вызваленьня такога жытла.
Названыя парушэньні, а таксама адсутнасьць кантролю за мэтавым выкарыстаньнем маэеўранага фонду прыводзяць да неабгрунтаваных затрат на яго ўтрыманьне і парушэньня жыльлёвых правоў грамадзян. Пракуратурай Віцебскай вобласьці ў Віцебскі гарвыканкам унесеная адпаведная пастанова, па выніках разгляду якой пяцёра вінаватых службовых асоб прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці.