Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе № 17 Віктар Нікалайкін - гэта тыповы дэпутат «лукашэнкаўскага прызыву». І калі меркаваць па індывідуальным сайце дэпутата, то Віктар Паўлавіч змяніўшы крэсла кіраўніка горада на дэпутацкае крэсла рэспубліканскага маштабу, не стаў генератарамі агульнанацыянальных ідэй, а так і застаўся чыноўнікам правінцыйнага маштабу. Вывучаючы яго публічную дзейнасць за мінулы і бягучы гады, можна прыйсці да высновы аб тым, што яны падобныя. Сапраўды, у 2021 годзе на сайце дэпутата было 47 запісаў, а ў бягучым годзе - 46 паведамленняў.
Змястоўная частка яго дзейнасці ў парламенце абмяжоўваецца ўдзелам у пасяджэннях Савета Палаты прадстаўнікоў, дзе абмяркоўваюцца рэгламентныя работы гэтага прадстаўнічага органа.
Як кіраўнік Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве функцыянал Нікалайкіна абмяжоўваецца тым, што ён арганізоўвае і праводзіць бясконцыя пасяджэнні рабочай групы па праекту Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
Праца ў выбарчай акрузе - гэта звычайнае хаджэнне па коле: удзел у святочных мерапрыемствах, прысутнасць на паседжанях мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, сустрэчы з выбаршчыкамі і прыём грамадзян.
Нядаўняя справаздача дэпутата Нікалайкіна перад выбаршчыкамі, якая адбылася 16 лістапада ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, уяўляла сабой добра ад рэжысаванае бюракратычнае ток-шоу.
Спачатку Віктар Паўлавіч расказаў аб дзейнасці парламента ў цэлым, аб нядаўна прынятых законах і законапраектах, работа над якімі яшчэ вядзецца. У прыватнасці, ён пахваліўся аб прыняцці Закона "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства", у выніку яго прымянення будзе вызвалена ад розных відаў пакарання больш за 4,5 тысячы асуджаных. Дэпутат запэўніў прысутных, што пад амністыю не трапяць асобы, якія ўчынілі злачынствы тэрарыстычнай або экстрэмісцкай накіраванасці.
Як старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Віктар Нікалайкін прадэманстраваў сваю здольнасць у будаўніцтве "паветраных замкаў", запэўніваючы выбаршчыкаў аб тым, што ў краіне актыўнымі тэмпамі ідзе ўзвядзенне арэнднага жылля. Акрамя таго, ён у ружовых танах абмаляваў перспектывы маштабнага будаўніцтва жылля мікрараёнах Лучоса, Тарны, Нікрапалле. І як Астап Бэндэр у рамане «Дванаццаць крэслаў» паведаміў даверліваму электарату аб хуткім з'яўленні віцебскіх «НьюВасюкоў» у выглядзе новых шматпавярховак недалёка ад чыгуначнага вакзала і ў Білева.
Частку сваіх словаслоўяў Нікалайкін прысвяціў дзейнасці дэпутаты ўсіх узроўняў, якія актыўна ўключыліся ў работу па маніторынгу цэн. Ён пераконваў сход аб тым, што кошты "правільна" адрэгулюе не рынак, а дэпутаты і чыноўнікі. І ўсім стане ад гэтага добра.
Адказваючы на пытанні выбаршчыкаў, былы віцебскі кіраўнік горада ўпэўнена прадэманстраваў свае, ужо прызабытыя, кампетэнцыі ў капітальным рамонце жылых дамоў, будаўніцтве кальцавой дарогі, арганізацыі руху грамадскага транспарту.
У межах сваёй дэпутацкай дзейнасці Нікалайкін перыядычна задавальняе асабістыя прыёмы грамадзян. Пасля чаго на сайце дэпутата з'яўляецца справаздача. Звычайна, гэта беззмястоўная адпіска аб выніках прыёму. У гэтым можна пераканацца, прагледзім справаздачу абранніка «народа», якая адбылася 17 лістапада.
«Падчас прыёму ўзнімаліся пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бягучага капітальнага рамонту жылых дамоў , рамонту даху. Службам горада дадзены адпаведныя даручэнні, пытанні ўзяты дэпутатам на асабісты кантроль» - так лаканічна даюць справаздачу чыноўнікі, каб схаваць адсутнасць вынікаў у іх працы.
У сувязі з гэтым паказальная ёмістая характарыстыка, якая дала Нікалайкіну адна з удзельнікаў прыёму: "Віктар Паўлавіч не дэпутат, а хранічны бюракрат".
Міхась Жук