Да ўвядзення санкцый больш за 90% прадукцыі ААТ "Полацк шкловалакно" экспартавалася спажыўцам у Еўропе, Украіне, Карэі, Японіі. Тамака быў попыт таму з гэтых рэгіёнаў паступаў асноўны прыбытак, дазвалялі прадпрыемству развівацца, акупляць бягучую дзейнасць, мець мінімальную крэдытную запазычанасць, выплачваць працаўнікам годную заработную плату.
З другога паўгоддзя мінулага года прадпрыемства абмежаванні ў краінах Еўропы і далёкага замежжа спарадзілі праблемы з рэалізацыяй прадукцыі, праходжаннем плацяжоў, адбыўся масавы адток кліентаў, а некаторыя рынкі поўнасцю закрыліся.
Кіраўніцтва прадпрыемства спадзявалася знайсці збыт у Расіі, таму ў 2022 годзе ў экстраным парадку павялічыла пастаўкі прадукцыі ў РФ. Аднак гэтая стратэгія аказалася правальнай. Кітайскія канкурэнты не дазволілі ААТ "Полацк-Шкловалакно" паўнацэнна замяніць заходнія рынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым лагістычныя і цэнавыя інструменты. З кожным месяцам саперніцтва на рынках РФ і КНР для палачан нарастае, прычым не на карысць апошніх. Санкцыі і канкурэнцыя паўплывалі на тое, што ў бягучым годзе рэалізацыя гатовай прадукцыі ўпала на 40 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, на складах назапасіўся трохмесячны аб'ём вытворчасці, а крэдытны партфель павялічыўся прапарцыйна аб'ёмам.
Надзеі на падваенне продажаў на беларускім нізкарэнтабельным рынку практычна не вырашальная задача, таму што для гэтага неабходна значна знізіць сабекошт прадукцыі. А з цяперашнімі коштамі на беларускім рынку прадпрыемства атрымае значныя страты.
Як звычайна ў падобных сітуацыях ўлады і дырэктарат прынялі рашэнне па выхадзе з крызісу за кошт шараговых работнікаў прадпрыемства. На прадпрыемстве перасталі выплачваць прэміі ды іншыя заахвочвальныя выплаты. Сярод работнікаў папаўзлі панічныя чуткі аб хуткіх масавых звальненнях. А для падобных чутак ёсць фактычныя падставы.
Ужо зараз для 255 работнікаў з 15 мая да 31 жніўня ўстаноўлены перыяд прастою з аплатай працы ў памеры 1,5 тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу) прысвоенага разраду ў адпаведнасці са штатным раскладам. Для 835 служачых прадпрыемства, якія працуюць па пяцідзённым працоўным тыдні, з 5 чэрвеня па 3 верасня ўстаноўлены няпоўны чатырохдзённы працоўны тыдзень.
Мясцовыя ўлады прызнаюць існаванне комплексу выклікаў і пагроз для стабільнай і прыбытковай горадаўтваральнага прадпрыемства.
Полацкім райвыканкамам сумесна з канцэрнам "Белнафтахім", кіраўніцтвам ААТ "ПШВ" прапрацоўваюцца варыянты павелічэння паставак на ўнутраны рынак, удзелу прадпрыемства ў міжнародных выставах і форумах для пошуку новых партнёраў.Складзены праграмы работы па рэгіёнах праз аблвыканкамы, пасольствы і консульствы Беларусі.
Аднак выклікаюць сумневы ўсе гэтыя арганізацыйныя намаганні чыноўнікаў Полацкага райвыканкама. Гэтых намаганняў вельмі мала, каб захаваць калектыў і як следства - аднавіць аб'ёмы рэалізацыі і вытворчыя магутнасці.
Падобныя падыходы рэалізуюцца таму, што ўлады не хочуць прызнаць рэчаіснаць. Бо санкцыі з боку развітых краін уведзены супраць Беларусі ў сур'ёз і яны яшчэ доўга будуць негатыўна ўплываць не толькі на ААТ "Полацк-Шкловалакно", але і на работу ўсіх прадпрыемстваў, якія складаюць прамысловую аснову рэгіянальнай эканомікі.
Вольга Павалій