Больш за палову ўсіх электронных зваротаў датычацца нездавальняючай работы службаў жыллёва-камунальных службаў. Астатнія тэмы звязаны з праблемамі ў сацыяльным забеспячэнні, адукацыі, ахове здароўя, утрыманні і эксплуатацыя жылога фонду, рамонтам і ўтрыманнем дарог, будаўніцтвам жылля і іншыя.
Менш у гэтым годзе і паўторных зваротаў. Часцяком людзі не згодныя з тымі адказамі, якія яны атрымалі, яны жадаюць пачуць варыянты рашэння сваёй праблемы, нягледзячы на тое, што вырашыць яе не заўсёды магчыма ці не так хутка, як хацелася б зацікаўленым асобам.
Рыта Дунаеўская