У Віцебску спраектавалі новую плошчу з памылкай у назве
«Плошча флага і герба» - так назывецца новы гарадскі аб'ект паводле праектных матэрыялаў, прадстаўленых для абмеркавання грамадскасці. Абмяркоўваецца канцэпцыя «Усталявання флагштока на тэрыторыі Парка тысячагоддзя Віцебска» - таго самага флагштока «вышынёй да 69-ці метраў», ідэю якога гарадскія ўлады пачалі прасоўваць яшчэ з мінулым годзе. Флагшток – слова, запазычанае з нямецкай мовы, якое азначане спецыялізаваную канструкцыю. А вось слова «флаг» у беларускай мове няма. Таму паўстае пытанне: ці мы маем справу з элементарнай непісьменнасцю выканаўцаў праекта, ці слова «сцяг» вырашана не ўжываць адмыслова, каб пазбегнуць любых асацыяцый з гістарычным беларускім сцягам.
У Беларусі, і ў тым ліку на Лепельшчыне, працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак
Як паведаміў сайту мясцовай раёнкі “Лепельскі край” ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Андрэй Пухальскі, праверка мае комплексны характар, і яе мерапрыемствы будуць нарошчвацца.
Віцебскія чыноўнікі ад аховы здароўя адмовіліся рэагаваць на зварот грамадзян
Каб вырашыць праблему, жыхары рэгіёну сабралі 30 подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя, у якім просяць правесці праверку ў сувязі з фактам ігнаравання зваротаў грамадзян чыноўнікаў Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. Грамадзяне спадзяюцца на тое, што ў міністэрстве звярнуць увагу на бяздзейнасць віцебскіх калег.
“Раней аб'язджалі ямы, а зараз гарбы”. Ямы і груды. Рамонт дарог у Браслаўскім раёне вымушае жадаць лепшага
Браслаўчане звярнулі ўвагу на якасць ямачнага рамонту дарожнага пакрыцця ў вёсцы Рубеж, што на Браслаўшчыне. «Раней аб'язджалі ямы, а зараз гарбы. Зразумела, што ўвесь асфальт пабіты, але гэта ж таксама не рамонт!” – усклікае браслаўчанка.
Органы пракуратуры Віцебскай вобласці выявілі значныя парушэнні ў рэгіянальных установах аховы здароўя
Регіянальная пракуратура ўнесла старшыні Вітаблвыканкама Субоціну прадстаўленне, па выніках разгляду якога былі прыняты меры для ўстаранення парушэнняў заканадаўства пры аказанні дзяржмедустановамі дапамогі насельніцтву. Акрамя таго, выканкамамі прыняты дадатковыя меры па замацаванні маладых спецыялістаў па месцах працы. За недагляды ў працы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці 10 службовых асоб.