Ранняя вясна раскрыла дрэнны стан дарог у Віцебску
Віцебскія гарадскія актывісты працягваюць змагацца за якасць дарог у абласным цэнтры. Пра гэта сведчыць чарговая петыцыя №5828, у якой гараджане збіраюць подпісы для таго, каб звярнуцца да чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама з патрабаваннем зрабіць тэрміновы рамонт разбуранай дарогі на 2-й Жлобінскай вуліцы ў Віцебску.
Футбольныя палі, звалка, дамы. Дзяржкантроль у Віцебскай вобласці выявіў 41 даўгабуд
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці прыняў меры па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва.У лістападзе мінулага года на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці мясцовым органам улады было прапанавана забяспечыць няўхільнае выкананне мерапрыемстваў, накіраваных на скарачэнне аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва.У цэлым па выніках 2023 года Віцебская вобласць скараціла іх на 168 аб'ектаў.
Абіралу прадставілі як кіраўніка Докшыцкага раёна
На нечарговай трэцяй сесіі так званага Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання 10 красавіка была зацверджана кандыдатура новага старшыні Докшыцкага райвыканкама Сяргея Абіралы.
На Мёршчыне ўлады пахваліліся, што правялі 50 суботнікаў у сельскай мясцовасці
Выкананне мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і доўбраўпарадкаванні населеных пунктаў прааналізавалі на пасяджэнні Мёрскага райвыканкама. Піша сайт мёрскай раёнкі mijory.by.
Віцебскія ўлады ліхаманкава шукаюць магчымасці папоўніць адсутнасць работнікаў
За апошнія 26 месяцаў у Віцебскай вобласці колькасць занятых у рэгіянальнай скарацілася на 18 тыс. работнікаў, а колькасць вакансій зафиксавана на ўзроўні 16 тыс. вакансій, што на 36,7%, або на 4,3 тыс. вакансій больш, чым на 1 красавіка 2023 гады. Выйсцем з дэфіцыту «працоўных рук» улады бачаць у вяртанні ў эканамічны абарот пенсіянераў і інвалідаў. І гэты працэс ужо шырока ўкараняцца ў жыццё.