Дзяржкантроль праверыў працу сістэмы  аховы здароўя Віцебскай вобласці. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 62 работнікі сферы аховы здароўя рэгіёну.

Гэтая грамадская арганізацыя была заснавана ў Віцебскай вобласці, потым ініцыятыву падхапілі па ўсёй Беларусі. У абласным цэнтры пра такое ГА ўпершыню пачулі ўвосень 2020-га, калі прадстаўнікамі арганізацыі «Патрыёты Беларусі» называлі сябе ўдзельнікі аўтапрабегаў “За адзіную Беларусь”, якія праводзіліся ў супроцьвагу масавым народным пратэстам супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

На адкрыццё МАЗС № 25 ад РУП "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт" сагналі школьнікаў, работнікаў райвыканкама, культуры, адукацыі ды іншых устаноў і прадпрыемстваў гарадскога пасёлка.

За 10 месяцаў 2023 года ў вобласці спецыялістамі было зарэгістравана 55 выпадкаў клешчавога барэліёзу (хваробы Лайма), з іх 13 - звязаны з укусамі ў восеньскі перыяд мінулага года. Спецыялістамі мясцовага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя даследавана 357 кляшчоў, з іх 214 (60%) інфіцыраваны барэліямі, мікраарганізмамі, якія выклікаюць хваробу Лайма.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр г. Полацка" і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка зацверджаны Пастановай Міністэрства культуры №133. Яна ўступіла ў сілу 27 кастрычніка.