Пра нетыповы выпадак распавяла газета «Витьбичи»: грамадзянка Латвіі праз аўкцыён набыла ў трох вёсках Браслаўскага раёну будынкі школы і дзіцячага садка. У адной з вёсак яна плануе жыць з сям“ёй, у іншых – наладзіць вытворчасць. Але нават карэспандэнту дзяржаўнай газеты яна не распавяла падрабянасцяў, бо «апасаецца пераследу». З якога боку – не ўдакладняецца, але карэспандэнт асобна падкрэслівае, што пакінуць Латвію сям“я вырашыла «праз стаўленне да рускамоўнух грамадзянаў, спіраль нянавісці да якіх раскручваецца палітычнай вярхушкай краіны».

Віцебская абласная грамадская наглядальная камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама 14 лістапада наведала папраўчую калонію №13 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. Гэтая калонія “знакамітая” тым, што ў яе сценах адбываюць пакаранне толькі два палітвязні: апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч і “рэйкавы партызан” Віталь Мельнік. З імі "грамадскія інспектары" сустрэцца не пажадалі.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне на сваім сайце апублікавала чарговыя паказчыкі за дзевяць месяцаў бягучага года. З якіх вынікае, што прамысловая вытворчасць вырасла, а сельскагаспадарчая прыкметна ўпала.

Як паведамляе сайт braslav-star.by, у Браслаўскім раёне зараз распрацавана 36 перспектыўных, на думку ўладаў, інвестыцыйных прапаноў. У іх ліку 21 - у сферы турызму, 13 - вытворчасці і 2 - у іншых. Ёсць сярод прапанаваных ініцыятыў і асаблівая - тая, што мае на ўвазе арганізацыю вытворчасці на свабодных плошчах.

З гэтай ідэі мясцовая газета вырашыла зрабіць інтрыгу: напісала, што рэдакцыі ўдалося здабыць фотаздымкі праекта і запыталася ў чытачоў, як яны ставяцца да таго, што новую Дошку гонару ўсталююць на цэнтральнай плошчы.