У гарвыканкаме адбыліся зьмены, пра якія чыноўнікі чамусьці ня лічаць патрэбным паведамляць жыхарам Віцебску. Зь пераліку намесьнікаў старшыні гарвыканкаму зьнікла прозьвішча Ўладзімера Шломы, які займаўся пытаньнямі адукацыі, спорту, турызму, ідэалёгіі, культуры, справамі моладзі. І запомніўся нэгатыўным стаўленьнем да дэмакратычных актывістаў.

Неанансаваны велікодны прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Воршу на ўвесь дзень спаралізаваў жыцьцё 150-тысячнага гораду. Ад раніцы ў нядзелю цэнтральныя вуліцы былі перакрытыя для руху транспарту, сюды-туды гойсалі толькі машыны ДАІ і супрацоўнікаў спэцслужбаў. На кожным скрыжаваньні дзяжурылі міліцыянты ў форме і цывільным, якія не выпускалі аўтамабілі з двароў. Добранадзейных вернікаў згрупавалі ля царквы Раства Прасьвятой Багародзіцы за некалькі гадзін да прыезду высокага госьця.

Падатковая канфіскавала ў аднаго зь віцебскіх прадпрыемстваў дробнага бізнэсу тавар, які рэалізоўваўся без дакумэнтаў, на суму звыш 640 мільёнаў рублёў, паведамілі ў ІМПЗ па Віцебскай вобласьці.

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да былога дырэктара ААТ «Віцебскі садавінагародніны камбінат». Сьледзтвам выяўлена, што службовая асоба, каб пазьбегнуць прыцягненьня да дысцыплінарнай адказнасьці за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па скарачэньні складзкіх запасаў дало падначаленым работнікам заведама незаконнае распараджэньне па пахаваньні пад зямлёй 15 тон дзіцячага харчаваньня са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, а таксама больш за 10 тон шклабою, паведаміла прэс– служба СК па Віцебскай вобласьці.

У Наваполацку «адкрылі» дзіцячы сад, які ў рэальнасьці не функцыянуе. На думку карыстальнікаў сацыяльных сетак, бацькоў маленькіх дзетак, якія літаральна засыпалі сваімі паведамленьнямі журналістаў, дзіцячы сад адкрыты не для наваполацкіх дзяцей, а асабіста для Натальлі Іванаўны Качанавай.