Чацвер, 29 Жнівень 2013

А судзьдзі хто? Парушальнікі?

На апэратыўнай нарадзе галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму былі заслуханыя старшыня суду Кастрычніцкага раёна Віцебску Яўген Буруноў і намесьнік старшыні гэтага суду Ганна Папкова. Падставай для разгляду ў органе юстыцыі дзеяньняў судовых чыноўнікаў стаў зварот праваабаронцы Паўла Левінава. Фактычны аналіз працы Кастрычніцкага райсуду Віцебску выявіў адсутнасьць належнага кантролю з боку кіраўніцтва суду за выкананьнем судзьдзямі працэсуальных законаў.

Расьсьледаваньне крымінальнай справы аб выбуху ля будынку ўпраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці ў лістападзе 2011 году завершане. “Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру Віцебскай вобласьці для накіраваньня ў суд”, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласьці выявіў факты безгаспадарчага выкарыстаньня дзяржаўнай уласнасьці арганізацыямі будаўнічай сфэры рэгіёну, паведамілі ў ведамстве. Парушэньні выяўленыя пры рэалізацыі ўказу ад 29 жніўня 2008 году № 480 “Аб некаторых пытаньнях сьпісаньня аб’ектаў”, у адпаведнасьці зь якім арганізацыям, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць у галіне будаўніцтва і прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў, было дадзена права вырабляць сьпісаньне ў 2008-2010 гадох невыкарыставаных аб’ектаў.

Трыкатажнае прадпрыемства ААТ “КІМ” (Віцебск) можа быць далучанае да віцебскага ААТ “Сьвітанак”. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч 16 ліпеня падчас наведваньня віцебскага прадпрыемства. Зараз ААТ “КІМ” зьяўляецца стратным і ўстойліва неплацежаздольным з-за фактычнага поўнага зносу абсталяваньня, нізкіх аб’ёмаў вытворчасьці, значных даўгавых абавязальніцтваў і недахопу абаротных сродкаў, што не дазваляе своечасова закупляць сыравіну, фарбавальнікі, хімікаты, разьлічыцца за энэргарэсурсы.

Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць галоўнага архітэктара Віцебску Віталя Дубіка. Яго падазраюць у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.426 КК (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Пракуратура лічыць, што закон быў парушаны падчас выкананьні работ па капітальным рамонце і мадэрнізацыі гаспадарчага корпусу ГУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Я. Коласа». Паводле акту праверкі, сума шкоды склала больш за 149 млн. рублёў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.