Вяскоўцам удалося змусіць чыноўнікаў пачуць іх голас
Да канца году можа быць вырашаная праблема водаправоднага забесьпячэньня вёскі Суйкава. У гэтым 9 жніўня грамадзкіх актывістаў запэўніў старшыня адміністрацыі Віцебскага раёну Генадзь Сабыніч. Пра падрабязнасьці сустрэчы ў Віцебскім райвыканкаме распавяла нашаму карэспандэнту актывістка Алена Янушкоўская.
Віцебскія актывісты ўшанавалі памяць старшыні калгасу, забітага ў лесе пад Хайсамі
24 ліпеня ў памяць старшыні калгасу «Заклік» Антона Рамашкі зь вёскі Рашоткі Віцебскага раёну, Бараўлянскага с/с да мэмарыяльнага крыжа ва ўрочышчы Хайсы актывісты прымацавалі шыльду з надпісам: «Рамашка Антон Іванавіч. Бязьвінная ахвяра сталінскага тэрору».
Віцебскія журналісты на валянтэрскіх асновах здымаюць стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў
Героямі дакумэнтальнай кінастужкі сталі былыя афіцэры Анатоль Гнеўка і Сяргей Іконьнікаў. Як кажа кіраўніца Віцебскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Алена Сьцяпанава, адна з аўтарак сцэнару, успаміны былых ліквідатараў – гэта менавіта тое, чым у цяперашніх варунках варта падзяліцца з грамадзкасьцю.
У «віцебскіх Курапатах» намаганьнямі грамадзкасьці ствараецца народны мэмарыял
Цягам тыдня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» ўсталявалі ў лясным масіве побач з аднайменнай вёскай 16 крыжоў у памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Ініцыятыву актывістаў падтрымалі і неабыякавыя мясцовыя жыхары, якія даўно ведалі пра расстрэлы людзей у другой палове 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя ля вёсак Хайсы і Дрыкольле.
Спадчына Льва Сапегі як падмурак дэмакратычнай прававой дзяржавы
У суботу, 10 чэрвеня, у Віцебску прайшла аднадзённая канфэрэнцыя «Леў Сапега – чалавек трэцяга тысячагодзьдзя».