Па традыцыі адкрыў мерапрыемства кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Іосіф Навумчык. Потым адбыліся літаратурныя чытаньні, прысьвечаныя Васілю Быкаву, пасьля якіх Віцебская арганізацыя ТБМ уручыла дыплёмы за ўжываньне беларускай мовы ў мясцовых СМІ ў 2014 годзе. Іх атрымалі раённыя выданьні з Шуміліна, Мёраў, Браслава, Докшыц і Паставаў, а таксама два незалежныя выданьні – газэта “Вольнае Глыбокае” і “Каталіцкі Веснік”.
Пасьля адбылося аб’яўленьне лаўрэата прэміі “За свабоду думкі”. Сёлетняга лаўрэата прадставіў мастак Алесь Марачкін. Сам Ніл Гілевіч па стане здароўя прыехаць ня змог, але даслаў сваё прывітальнае слова, якое прагучала на імпрэзе.
Удзельнікі сьвяткаваньня змаглі пачуць песьні ў выкананьні Лявона Вольскага, Тацьцяны Матафонавай, Георгія Станкевіча.
Крыніца: Весткі.інфо
https://vitebsk.dns.army/news/kulturnyja-pravy/item/450-na-ushachchyne-adznachyli-91-ya-ugodki-naradzhennya-vasilya-bykava#sigProId6e73578810