Дасьледчык сталінскага тэрору на Віцебшчыне Ігар Станкевіч прэзэнтаваў вынікі сваёй працы: ён сыстэматызаваў зьвесткі пра ахвяраў сталінізму, расстраляных у Віцебску і ваколіцах гораду, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Старшыня грамадзкага аб'яднаньня «Экакультурная і адукацыйная супольнасьць «Шлях з варагаў у грэкі» мастак Віктар Буга хоча стварыць у Віцебску мэзэй Галакосту. Пляны аб стварэньні музэю выношвае ўжо ня першы год. Спадзяецца, што гарадзкія ўлады дапамогуць у ажыцьцяўленьні праекту.

На патрабаваньне спыніць будоўлю кадэцкай вучэльні каля Сафійскага сабору на Верхнім Замку ў Полацку, мясцовыя ўлады адказалі, што працы «праводзяцца ў межах існага заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны і Кодэксу аб культуры». Сьцьвярджаюць, што вядзецца археалягічнае назіраньне, а мэханічная вібрацыя – пад кантролем.

Прапанова ўвесьці абавязковае анкетаваньне бацькоў будучых першаклясьнікаў для вызначэньня мовы навучаньня іх дзяцей прагучала 5 сакавіка на сходзе Віцебскай гарадзкой арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ). З гэтай прапановай сябры арганізацыі зьвернуцца ў гарадзкі аддзел адукацыі.

Пэтыцыю з патрабаваньнем спыніць будаўніцтва кадэцкай вучэльні на тэрыторыі Верхняга замку ў Полацку, якую адправілі ў Адміністрацыю прэзыдэнта і Савет Міністраў, была перанакіраваная ў Віцебскі аблвыканкам. Разглядаць яе будуць у галоўным ўпраўленьні адукацыі. Гэта вынікае з афіцыйных адказаў, якія атрымалі аўтары электроннага звароту.