Мінкульт патрабуе прыняць меры па факце ўстаноўкі каменя з гербом Расейскай імпэрыі ў Відзах
Міністэрства культуры накіравала лісты ў Браслаўскі райвыканкам і Віцебскі аблвыканкам з патрабаваньнем прыняць меры па факце незаконнага ўсталяваньня ў Відзах Браслаўскага раёну памятнага каменя з гербом Расейскай імпэрыі. Пра гэта паведамляецца ў адказе міністэрства на пэтыцыю з просьбай дэмантаваць памятны знак з гербом іншай дзяржавы.
Алесь Кіркевіч расказаў у Віцебску, як трэба супрацьстаяць “русскому миру”
У “Эўрапейскім клюбе” ў Віцебску адбыўся круглы стол “Грамадзянская супольнасьць Беларусі: фактар нацыянальнай бясьпекі і гібрыдныя пагрозы”. У якасьці экспэрта выступіў менскі журналіст і пісьменьнік Алесь Кіркевіч. У дыскусіі ўзяў удзел экс-старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Тацяна Севярынец: Беларуская аўтакефалія – вельмі добрая ідэя
Ва ўкраінскім Чарнігаве 17-18 жніўня прайшла канфэрэнцыя “Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы”. Больш за 100 ўдзельнікаў прыехалі на форум зь Беларусі. Удзел у ім узялі і прадстаўнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі зь Віцебску Тацяна Севярынец ды Ірына Захарава.
Пачаўся збор подпісаў за дэмантаж каменю з гербом Расейскай імпэрыі ў Відзах
На пляцоўцы “Зручны горад” зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем дэмантаваць камень з гербом Расейскай імпэрыі, які быў усталяваны сёлета ў цэнтры мястэчка Відзы Браслаўскага раёну. Устаноўку памятнага каменю ў гонар заснаваньня ў Відзах у 1803 годзе павятовага вучылішча ініцыявала кіраўніцтва мясцовага прафэсійна-тэхнічнага каледжу.
У Смалянах руйнуюць будынак былога аграрнага каледжу
У Смалянах разбураюць стары будынак мясцовага каледжу, паведамляе orsha.eu. Вёска Смаляны знаходзіцца ў Аршанскім раёне, яна славутая старажытнымі помнікамі архітэктуры. Дакладней – іх руінамі.