«Палац шлюбаў» пабудуюць у 2020-м? Смолікаў паскардзіўся ў сьледчы камітэт
Старшыня Віцебскай абласной Рады БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў у сьледчы камітэт скаргу на дзеяньні чыноўнікаў, якія парушаюць, на яго погляд, заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, працягваючы плянаваць будаўніцтва новага ЗАГСу ў гістарычным цэнтры гораду. Паскардзіўся і на бязьдзеяньне пракуратуры, куды дасылаў звароты раней.
«Застанецца вечна». Віцябляне павіншавалі з народзінамі Ўладзімера Караткевіча
26 лістапада Беларусь адзначыць 89-годзьдзе з дня народзінаў клясыка нацыянальнай літаратуры Ўладзімера Караткевіча. Напярэдадні сьвята, 24 лістапада, віцябляне сабраліся ля помніка пісьменьніку, каб выказаць словы падзякі «дзядзьку Ўладзімеру», ускласьці да помніка кветкі і запаліць зьнічкі. Гучалі вершы, узгадваліся героі...
Сяргей Нікалюк у Віцебску: Лукашэнка – чалавек дадзяржаўнай культуры
На сустрэчы ў Віцебску вядомы палітоляг Сяргей Нікалюк аналізаваў падзеі ў Беларусі і па-за яе межамі, абапіраючыся на сучасныя паліталягічныя тэорыі. Параіў прысутным прачытаць «Маральныя асновы адсталага грамадзтва» Эдварда Бэнфілда ды працы Ўладзімера Лефевра. Сустрэча з палітолягам адбылася ў «Эўрапейскім клюбе».
У Віцебску пройдзе кінафэст аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus. Што пакажуць?
У Віцебску 7-10 лістапада пакажуць сем стужак з праграмы міжнароднага фэстывалю дакумэнтальных фільмаў WATCH DOCS Belarus. Дзьве зь іх – пра Беларусь і беларусаў. Кінапаказы адбудуцца ў бітлз-клюбе «Паддашак» («Чердачок»), арт-пабе «Торвальд» і ў офісе YMCA. Уваход – бясплатны.
Максім Жукаў просіць надаць імя Адамава вуліцы Савецкай у Вялікіх Лётцах
Уладальнік сядзібы батаніка Адамава Максім Жукаў прапануе пераназваць вуліцу Савецкую ў Вялікіх Лётцах у вуліцу Ўладзімера Адамава. Электронная пэтыцыя з просьбай аб перайменаваньні зьявілася 4 лістапада на пляцоўцы «Зручны горад». Электронны зварот будзе накіраваны ў Віцебскі райвыканкам.