У Віцебску апошнім часам узводзіцца нямала новых помнікаў і скульптурных кампазыцыяў. Найперш – каб прывабіць турыстаў. Між тым, гарадзкія службы ня могуць даць рады з абслугоўваньнем і рамонтам старых помнікаў. На мэмарыяле, прысьвечаным воінам-інтэрнацыяналістам, адвальваюцца пліты, на вуліцы Касманаўтаў разбураецца стэла…

На тэрыторыі ўнутранага дварка карданажна-паліграфічнага камбінату «Пакроўскі» 2 ліпеня прайшоў першы гарадзкі фэст «Kartonka». Арганізатарамі выступілі культурная прастора «Віцебск для мяне» (Vitebsk4Me), грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і аддзел культуры Віцебскага гарвыканкаму.

Вечарына паэзіі і аўтарскай песьні “Я вярнуў Шагала дамоў…”, прысьвечаная народзінам выдатнага віцебскага паэта Давіда Сімановіча, адбылася 26 чэрвеня ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску. У гэты дзень Давіду Рыгоравічу магло б споўніцца 86 гадоў. Але ўжо чатыры гады як Віцебск жыве без свайго паэта…

Віцебская абласная бібліятэка атрымала ў дар 452 камплекты 5-томніку Сьвятланы Алексіевіч “Галасы утопіі” па-беларуску. На прэзэнтацыі 21 чэрвеня мелася быць сама нобэлеўская ляўрэатка, але прыехаць у Віцебск не змагла. Кнігу прэзэнтавалі выдавец Ігар Логвінаў, філёзаф Валянцін Акудовіч і, як найбуйнейшы “бэкер” праекту, старшыня ААТ “Белгазпрамбанк” Віктар Бабарыка.

У Віцебску гісторык Алесь Пашкевіч, выдавец Валер Булгакаў і паэт-перакладчык Уладзімер Папковіч правялі лекцыю «Савецкія партызаны ў Беларусі: міты і рэчаіснасьць». Асноўная частка сустрэчы, што прайшла 14 чэрвеня, была прысьвечаная прэзэнтацыі кнігі з падобнай назвай: «Савецкія партызаны ў 1941-1944 гг. Міты і рэчаіснасьць».